Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

чужаземная-ж саўсім не паказана. А яшчэ істотней той варунак, што сустрачаюцца такія пастановы, якія могуць быць практыкаваны толькі ў крыўскіх землях, але ня ў лівонскіх гарадох ці на Готляндзе, — як кара за забойства халопа ці за згвалчаньне рабыні, бо ў другіх старонах халопаў у гэты часы ўжо блізка што ня было, або як папярэдняя аплата чужаземнага крэдытара, у здарэньні конфіскаціі маемасьці даўжніка князям і абяртаньне яго ў халопы — мелі месца толькі на ўсходзе, але, хіба, не на захадзе. Гэтак сама і параграфы, якія гавораць аб перавозцы тавараў праз валокі і аб адказнасьці валачанаў (хоць з прычыны гэтай адказнасьці, дзеля поўнай узаемнасьці гаворыцца і аб Крывічох (Русах) у Рызе і на Готляндзе), такжа і аб падатках, браных цівуном, ня могуць мець датычнасьці да таргоўлі крывічоў: — пры пераезьдзе ў Рыгу і на Готлянд ніякай валокі няма, пазамежамі Беларусі. Параграф аб аплаце збору ў карысьць княгіні і другія два аб перахове ваг, наагул, датычуць толькі Смаленска і нават адпаведнага дадатку аб Рызе і Готляндзе тут ужо няма. Няма гэтай узаемнасьці і датычна аплат за важаньне таварау: мова ідзе толькі аб Смаленску; а з прычыны спозыску доўгу падробна гаворыцца аб цівуне, аб дзецкім, аб павіннасьці смаленцаў плаціць, калі яны не дадуць немцам расправіцца з крыўскім (рускім) даўжніком. Толькі ў заключэньні, пасьла падробнага апісаньня ўсяго гэтага працэсу, дададзены невялікі сказ: „тая правда оузяти роусиноу оу Ризе и на Гочком березе“, але не гаворыца да каго і ў якім парадку „рускі“ крэдытар павінен там зьвяртацца.

З гэтага можна вывесьці дапушчэньне, што на першым пляне была таргоўля немцаў у „рускіх“ землях, тады, як тарговая дзейнасьць крывічоў у лівонскіх гарадох і на Готландзе мела менш значэньня. Па пытаньню аб пездках „рускіх“ купцоў па-за межы Рыгі нам ведама, што Рыга пазьней, прынамні пад канец ХІV ст., рабіла гэтаму ўсякія перашкоды. Яна не хацела прапускаць ні „русау“ у Балтыцкае мора, ні прыезджых немцаў з вэндзкіх або вэстфальскіх гарадоў уверх па Дзьвіне ў крыўскія землі. Наагул, калі ў умовых Смаленска з немцамі 1229 і 1250 г.г. спамінаецца побач з Рыгай аб Гоцкім беразе, то ў ХІV стагодзьдзі няма ўжо мовы ні аб Любэцы, ні аб Готляндзе: „рускія“ купцы езьдзяць толькі ў Рыгу (Götz, бал. 340).

Што датыча другога спамянутага вышэй пытаньня аб свабоднай таргоўлі чужаземцаў, то хоць гэтаму пытаньню адведзены два параграфы (адзін аб свабодзе прадажы тавараў, другі аб свабодзе закупкі), але яснасьці датычна шыракасьці нададзеных правоў не атрымліваецца. „Аже латинескии придеть к городоу, свободно нему продавати, а противоу того не молвити никомоуже“ (пар. 25), латинескомоу есть волно оу Смоленьске который товаръ хочьть купити, без пакости“ (пар. 30). Падобныя-ж агуляныя сказы „волное торгованьнье“, „волю ехати“ мы знаходзім ня раз і пазьней.

Асабліва спрэчным зьяўляецца пытаньне аб тым, ці пазвалялася таргаваць госьцю з госьцям. На аснове пратэстаў Рыгі Вітабскаму князю Міхайлу Кастантынавічу ў канцы ХІІІ ст. можна мяркаваць, што гэта таргоўля дазволена. У гэтай заяве Рыгі маецца пратэст і супроць неправільнасьцяў, што