Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

да пабіраньня важнічных аплат, устаноўленых умовай 1299 г. („аже ты княже, лишнее емлеш“), і спуроць гвалтаў над нямецкімі купцамі, ў каторых „товар отнял сілою і неправдою“, каторых „вязали і мучили“, і супроць таго, што князь, як і яго брат, купілі ў немцаў тавары, але не заплацілі за іх. Разам з гэтым рыжане пратэстуюць супроць таго, што князь, паводле рады людзей, каторых трэба было-бы пакараць, а ня слухаць, пазбавіў іх магчымасьці таргаваць з другімі гасьцямі, і калі адзін рыжанін, па наймю Фрэдрык, хацеў прадаць соль другому госьцю, то яго закавалі, а яго тавар князь загадаў разграбіць. „Еси неправду деял — заяўляюць рыжане — как то ныне новую правду ставишь, как то есме не чювали от отчов ни от дедов ни от прадедов наших. Аже ты велишь кликати скрозе торг; гость со гостемь не торгуи. Княжо, у том еси неправду деял. Княжо, ажо еси тако у своем сердчи, тоть то еси неправою думою думал. Будуть тобе, княжо, лишие людье тую думу пододали, тоть не у честь тобе дали тую думу; то есть тобе, княжо, достойно, аже бы тыи люди казнил, как то быш инни людие боялися, кто лихую думу пододаваеть“. Пасьля апавядаецца ўся гісторыя з Фрэдрыкам, каторы „шол с темь человеком соли весить“ и якога княжы дзецкі Плос павёў, бытцам да князя, а папраўдзе „порты с него снем за шию оковал и рукы и ногы и мучил его так, как то буди Богу жяль“. Князь-жа „детьские свое послав на его подворие и велел товар его розграбити“. „И нине мы ся тебе молим — канчаюць пісьмо рыжане — абы ты тыи товар отдал княжо. И сам ведаеш ажо неправдою еси свое крестное челование забыл“ („Русско-Ливонск. акты“, № ХLІХ).

Пад канец ХІV ст. і палачане, ў свой чарод, жаляцца на тое, што ў Рызе пазбаўляюць іх магчымасьці таргаваць з „заморскими“ немцамі. Рыга гэтаму пярэчыць: „гэтыя немцы прыймалі удзел пры заключаньні умовы і карыстаюцца нададзенымі ў іх свабодамі“, Гэты закалот знаходзіўся ў зьвязку з паездкамі купцоў у другія мясцовасьці: Рыжане вымагалі даць ім магчымасьць ехаць з Полацка далей у Вітабск і Смаленск. Полацак гатоў быў пазволіць гэта пад варункам, што Рыга ў свой чарод дасьць ім магчымасьць езьдзіць на Гоцкі бераг, на што Рыга не згаджалася („Р.-Л. акты“, № СХХVII]).

Відаць, Полацак і Рыга стараліся ўтварыць сабе штапельнае права, пры каторым усе прывожаныя да іх тавары павінны былі прадавацца ў сьценах гораду, а не вывазіцца далей, і пры гэтым павінны былі збывацца мясцовым купцам, але не чужаземным, ці з другога гораду. Забарона таргаваць з другімі гасьцямі была такжа выражэньнем таго-ж штапельнага права.

Дзеля гэтага ў мірнай умове, заключанай усьлед за гэтым паміж князям Вітаўтам і Рыгай у 1399 г. у Полацку („Р.-Л. акты“, № СХХІІ), гэтае пытаньне аб штапельным праве было пакінута аткрытым, бо відаць, староны не маглі прыйсьці да згоды. Яно было паднята ізноў, пры ўмове паміж Рыгай і Полацкам у 1406 годзе. Перад гэтай умовай было нарушэньне ў 1403 г. міра Вітаўтам, каторы, як ён гэта зрабіў і за некалькі гадоў да таго, патрэбаваў ад рыжскіх купцоў, каб яны пакінулі Полацак у прадоўжаньні чатырох тыдняў, у адваротным здарэньні яны будуць сілай выгнаны з гораду,