Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

немьчина отослати у Ригу, ратмане его судять по своей правде“, і гэта-ж самае трэба зрабіць з палачанінам. Гэта паўтараецца і ў прапанове Полацка. „А извиниться нашь полочанин у Ризе, ино его немьцем у Ризе не казнити, отпустити, его у верх, ино его там свои полочане казнят“. Гэта-ж самае тасуецца да рыжанаў. Урэшце, гэты пункт погляду падзяляе магістр лівонскіх крыжакаў. Німа дзіва, што пры гэткіх варунках, гэта падтрыманая ўсімі аснова увайшла ў пастанову Вітаўта 1406 г. „А полочяном блюсти рижянина у Полоцьку как себе, а рижаном блюсти полочянина у Ризе, себе обороняти. Аже полочанин што проступить у Ризе, ино им того до Полоцька послати ино его там полочане осудять по своему праву“.

Калі ў прыведзеных вышэй пастановах, што да варункаў торгу, Полацак атрымаў перамогу, дабіўшыся штапельнага права і гэтым крэпка абмежыў правы гасьцей, то тут, уцелаішчан (ў сваеаблічнай форме) прынцып свомны германскаму сярэднявекаваму праву, згодна якому кожды павінен судзіцца і заграніцай паводле асноў таго права, якое істнуе ў яго на бацькаўшчыне; ён як-бы носіць гэтае права з сабой. Зрэшта, трэба дадаць, што гэты прынцып яшчэ ў большай ступені ёсьць азнакай романскага права.

ЛЕТАПІС ПРУСАЎ. У гісторыі Прусіі гэты летапіс вядомы пад назовам летапісу Яраслава (гл. Wiszniewski „Hist. literat. Polskiej“ Т. ІI, 108–120). Паводле Vogts’a („Geschichte Preuss“ Königsberg, 1827) летапіс гэты быў пісаны славянскімі літарамі і трапіў да крыжакаў ад Яраслава біскупа Плоцкага. Магчыма, што назова „Плоцк“ зьявілася вынікам спамылкі, бо ў лацінскім напісаньні пад „Plotsko“ „Plotsko“ фігуруе і Плоцк і Полацак. Хутчэй за ўсё ня з Плоцка, дзе ня зналі і ня ўжывалі славянскіх літар, а з Полацка паходзіў Прускі летапіс. Дзеля таго, што арыгінал гэтага летапісу не захаваўся, то некатарыя навейшыя нямецкія гісторыкі даюць пад сумнеў ці наагул істнавала такая кроніка. Аднак, бяручы пад увагу безстаронныя данныя, трэба прызнаць поўную магчымасьць істнаваньня ў Прусаў кронікі, пісанай славянскімі літарамі і мовай.

Пачатны летапіс упамінае Прусаў толькі мімаходам у ліку народаў, засяляючых Захад. І гэта саўсім зразумела, бо Прусы ня стыкаліся з Палянамі. Затое сьлядоў стычнасьці Прусаў з Крывічамі сустрачаем нямала з топографічных і гістарычных данных. Гэтак, маемо цэлы рад назоў мясцовасьцяў з „прускімі“ найменьнямі: Вялікія Прусы на поўдзень ад Візны, па дарозе з Беластока ў Ломжу, Прусачкі каля Камянца Літоўскага, Прускі на захад ад Кобрына і г. д.

Маюцца ўрэшце ведамкі, што яшчэ ў Х стагодзьдзі славянскія землі стыкаліся з прускімі. Дзітмар (VІ, 58) кажа, што сьв. Бруно прапаведываў хрысьціянства ў Прусіі, на граніцы з Русьсю. Як назовы мясцовасьцяў, так і сьведчанне Дзітмара паказуюць, што або сялібы Прусаў пашыраліся шмат далей на ўсход ад тых мейсц, дзе іх застае гісторыя, або што ў пазнейшыя часы ішла пруская каланізація ў славянскія землі. Пацьверджаньне апошняга мы знаходзім у летапісе, пад 1275 г.: „пріидоша Пруси къ