Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

ХІV стагодзьдзе.

АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЬЛЕ ХІV СТ. Забрана з Оршы ў ХІХ ст. і перададзена ў Царкоўна-Архэолёгічны музэй пры Кіяўскай Дух. Акадэміі. Евангельле мае фармат 6Х4½ вярш.; пісана на пэргаміне уставам у 2 гранкі па 28 радкоў у гранцы. У рукапісе зьвяртаюць увагу 2 мастацкія застаўкі і фантастычныя завіткі літар, зложаныя з малюнкаў рожных зьвяроў, птахаў і зьмеяў, а ў двох мяйсцох літары зложаны з малюнкаў людзкіх фігур. У кнізе маюцца маляваныя па золаце воднымі фарбамі два евангелісты: Мацей і Лука. Аршанскае Евангельле зьяўляецца клясычным помнікам стылізаціі крыўскіх рукапісаў у ХІІІ–ХІV ст. ст.

ЕВАНГЕЛЬЛЕ 1317 Г. На крыўскае паходжаньне яго паказуе між іншым лацінскі спосаб парадку лічэбнікаў. Перапісана было гэта евангельле нейкаму Пантэлейману Мартыновічу.

Знаходзіцца ў бібліатэцы СПБ. Акад. Наук, № 2. (Карскі „Бѣлоруссы“ Т. І.).

УГОДЧАЯ ГРАМАТА ГЕДЫМІНА З НЕМЦАМІ 1323 Г., у лац. і нямецк. перакладах. (Срезневскій, „Славяно-русская палеографія“, б. 226 г.).

Грамата пісана нямецкім гарадом: Любэку, Ростоку, Штральзунду, Грынсвальду, Штэціну і Готлянду. У гэтай грамаце Гедымін дае вышназваным гарадом права торгу па ўсіх прыслухаючых яму землях без аплаты мыта, а такжа запрашае сяліцца ў гарадох літоўскіх і крыўскіх рожных рэмесьнікаў, абяцаючы ім дзесяцігадовую польгу ад аплаты ўсіх падаткаў і выпаўненьня