Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

павіннасьцяў і пазваляючы ім карыстацца ўсімі прывілеямі Рыжскіх грамадзян, якія такжа мелі ад яго грамату (Бѣляевъ, „Очеркь Исторій Сѣверо-Зап. Края“ Вільня, 1867, б. 83).

УМОВА РЫГІ З ПОЛАЦКАМ, КАЛЯ 1330 Г. Пераховывалася ў Рыжскім архіве. Пісана на вялікім, шырокім кавалку пэргаміну буйным тоўстым уставам асобнага характару.

Пры грамаце дзьве пячаці; на аднэй надпіс „печать епспа григорья“, на другой „печать княжа глебова“.

Біскуп полацкі Грыгоры упамінаецца пад: 6839(=1331) г. ў Ноўгародзкім летапісе; Князь Глеб Рагвалодавіч — брат сьв. Параскевы (Кроніка Быхоўца; Stebelski, „Zywot ss. panien Eufrozyny i Parascevii“ Вільня, 1781). У І-м Ноўгародзкім летапісе пад 6841 г. сказана (зраўняй Васкрэс. лет. пад 6839 г.):

„Нарымонт названы ў хрышчэньні Глеб, прыбыў у Ноўгарад у кастрычніку 1333 году, сын в. кн. Літоўскага Гедыміна“.

Ноўгародцы далі яму Ладагу і Арэхаў на вотчыну, але ён скора вярнуўся ў Літву і атрымаў ад бацькі Пінск, між тым, як Полацак, мабыць, дастаўся Альгерду Гедымінавічу. Некатарыя гісторыкі думаюць, што спомнены ў грамаце Глеб, ёсць гэты другі князь Глеб — Гедымінавіч, а не Рогвалодавіч.

Зьместь граматы:

Тако хочемъ мы горожане смештеремь. переже како вѣсити воскъ на скалвахъ. а вамъ чинити такожь нъ тяжелѣи нашего полупуда. тотъ товаръ которыи вѣсити на скалвах. а язык пускати на товаръ. аколи товаръ на стану станеть отступи прочь. а рукою не приимай. а вѣсцѣви крстъ цѣловати какъ іему право вѣсити. какии ни товаръ будеть. а немцѣмъ дати вѣсчего отъ бѣрковьска заоушня. отъ воску. отъ мѣди.