Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

отъ олова. а соль вѣсити оу пудный рѣмѣнь. отъ бѣрковьска оузяти іему долгая. отъ рубля дати іему долгая а вризѣ рускому купцѣви отъ вѣса дати іему от бѣрковьска полъ окря. отъ воску. отъ мѣди. отъ олова. отъ хмѣлю, а соль вѣсити пуднымь рѣмѣнемь, отъ бѣрковьска дати іему отъ вѣса любѣцьскый отъ гривны серебра любѣцьскый. а вѣсити чистый воскъ безъ подъсады безъ смолы. безъ сала. какъ верхъ тако исподъ. ажо привѣзеть нечистый товаръ. а нелюбъ будеть. поіехати іему назадъ со своимь товаромъ. а свой князь тамо казнить іего. аже найдуть оу немѣць нечистый товаръ оу руской земли. поити іему назадъ стоваромь оу ригу. тамъ іего свой князь судить…

УМОВА ГЕДЫМІНА І ЯГО СЫНОЎ ГЛЕБА (НАРЫМОНТА) І АЛЬГЕРДА З РЫГАЙ 1338 ГОДУ. Сыны Гедыміна княжылі ў гэтым часе ў Полацку і Вітабску, і умова заключана ў тарговых справах гэтых гарадоў (А. Сапуновъ, „Рѣка Зап. Двина“ Витабск, 1893, б. 275).

ГРАМАТА КН. КЕЙСТУТА І ЛЮБАРТА ТОРУНСКАМУ МЯШЧАНСТВУ ПАСЬЛЯ 1341 Г. Пераховуецца ў Каралевіцкім (Кенігсбэрскім) архіве. Пісана на невялікім шматку пэргаміну ў 8 радоў. Дае права свабоднага шляху з Торуня ў „Лучьск“ праз Дрогічын і Мельнік.

Аб часе граматы гаворуць імёны князёў: Кейстут кн. Віленскі і Любарт кн. Валынскі, наступнікі Гедыміна, не маглі даць гэтай граматы раней сьмерці Гедыміна — 1341 г.

Грамата дае адну са старэйшых спроб крыўскай стылізаціі скорапісі.

УГОДЧАЯ ГРАМАТА ЛІТОЎСКА-РУСКІХ КНЯЗЁЎ З ПОЛЬСКІМ КАРАЛЁМ КАЗІМІРАМ І МАЗАВЕЦКІМІ КНЯЗЯМІ 1347 Г. „Галоўны Архіў Царства Польскага“, № 673. Выд. у „Актахъ Зап. Россіи“, І, № 1, ў „Сборникѣ др. русскихъ памятниковъ“ А. Смирнова, бал. 58, і праф. Е. Карскім у ст.: „Два древнѢйшихъ русскихъ документа Главнаго архива Царства Польскаго въ Варшавѣ“ (Древности. Труды Археограф. Ком. Имп. Моск. Арх. Общ. Т. І, вып. 3, 1889 г.).

Гедымін ажаніў сына свайго Любарта з дачкой апошняга Валынскага князя Бушай, з роду Галіцкіх князёў. А дачку сваю (невядомую, па імю) аддаў замуж (ў 1331 г.) за Болеслава Тройданавіча, пляменіка Галіцкага князя Юр’я ІІ. Па сьмерці Льва Юр’евіча, цесьця Любарта, валынскія землі перайшлі ў спадку да Юр’я ІІ Галіцкага, які быў пляменікам нябожчыка Льва-Юрьевіча. Любарт Гедымінавіч, як зяць Льва-Юрьевіча, атрымаў з гэтага спадку толькі адзін Луцк.

У 1335 годзе памер і Юры ІІ; ён быў апошнім з роду галіцкіх князёў па мужской лініі. Спадкаемцамі Юр’я ІІ асталіся а) Болеслаў Тройданавіч і б) Буша — зродная сястра Юр’я, жонка Любарта Гедымінавіча. І яны падзялілі паміж сабой спадак: Галічыну атрымаў Болеслаў Тройданавіч, а Валынь з галоўным горадам Валадзімерам дасталася Любарту Гедымінавічу.