Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

літоўскіх князёў. З аднэй стараны, цьвёрда ўстанавілася апіпія, што да Ягайлы Літва была краем паганскім, што пануючай верай было паганства, з другой стараны, гістарычныя данныя паказуюць наадварот, што большасьць ведамых гісторыі літоўскіх князёў вызнавалі хрысьціянства ўсходнага абрадку.

Гэтак з князёў Новагорадзкіх, паводле гістарычных данных былі хрысьціянамі:

1. Гінвіл Мінгайлавіч, у хрышчэньні Юры; паводле польскіх гісторыкаў быў Полацкім князям (1125†1199), (Kojałowcz. „Hist. Litwy“ Р. І, б. 69; Stebelski. „Žywot S.S. Eufroz. i Parasc.“ бал. 147. Narbut. „D. N. L.“, III. б. 307–316).

2. Барыс Гінвілавіч, (1146†1206). (Як вышэй: Kojalovič, Narbut, Stebelski).

3. Васіль-Рогвалод Барысавіч (1164†1223). (Тыя-ж аўторы).

4. Глеб Рогвалодавіч. (Тыя-ж аўторы).

5. Міндоўг Рынгольдавіч (1203†1263). У Густынскім летапісе сказана: „Пріять вѣру христіанскую отъ востока“. („Полн. Собр. Р. Л. Т. ІІ, б. 341).

6. Доўмунд або Монвід ці Арвід сын Эрдзівіла Ігуміса, паводле Стрыйкоўскага Смаленскі князь (Stryjkowski. „Kronika“, 1845, ч. І, б. 286).

7. Вікунд, сын Эрдзівіла Ігуміса, князь Вітайскі (Witejski), (Stryjkowski. „Kronika“, 1845, б. 286).

8. Тоўтвіл, у хрысьціянстве Тэафіль (Ѳеофил), сын Эрдзівіла Ігуміса; быў князям Полацкім, забіты 1264 г. (Stryjkowski. „Kronika“, б. 286).

9. Войшел або Вольштінік Міндаўговіч (1223†1267) (Latop. Litwy i kron. Rus. б. 148).

З князёў Завілейскіх былі хрысьціянамі:

1. Доўмунт Гермундавіч у хрышчэньні Цімафей, які быў пасьля Пскоўскім князям(1227†1299). („Latopis. Litwy i kron. Rus.“ Даніловіча, бб. 149, 150; „П. С. Р. Л.“, т. ІІ, б. 345).

2. Нарымунд-Сірпуці Ромундовіч (†1284). („Obraz Litwy“ Ярошэвіча, Т. ІІ, б. 2; Карамзинъ. „Истор. гос. Росс.“, т. ІV, б. 377).

3. Гольша-Лесій Ромундовіч (там-жа).

4. Гедрус-Свількель Ромундовіч (там-жа).

5. Рымунд Тройданавіч, у хрышчэньні Лаўрын або Лаўр, які ўступіў пасад Вітэнасу (радзіўся 1281 г.). Stebelski. „Žywot S.S. Eufroz. i Parasc.“, б. 173; Narbut. „Dzieje Narodu Litewsk.“, ІV, б. 297; „П. Собр. Р. Л.“ Т. ІI, б. 345). У Густынскім Летапісе ён названы Елісеем, які жыў у Лаўрышаўскім манастыры, але са Стэбэльскага відаць, што Елісей — іншая асоба.

6. Міндоўг-Альгімунтавіч, ў хрышчэньні Іан, быў Кіяўскім намесьнікам („Latopis. Litwy i kron. Rus.“, б. 227).

7. Нелюб сын Міндаўга-Іана, ў хрышчэньні Александар (†1406). („Latopis. Litwy i kron. Rus.“).