Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля злучэньня князьстваў Завілейскага і Новагорадзкага былі хрысьціянамі:

1. Воін сын Вітэнаса, ў хрышчэньні Васілі, кн. Полацкі (1269–1350). (Narbut „Dzieje Nar. Lit.“ Т. ІV, бал. 485).

2. Нарымунт Гедымінавіч, у хрышчэньні Глеб, князь Пінскі (1277†1348). (Naruszewicz. „Hist. Nar.Polsk.“ выд. 2-е, Т. 9, бал. ХІ; Narbut „Dzieje Nar. Lit.“, Т. V., б. 30, увага 1; Стрыйкоўскі называе яго ў хрышчэньн. Васілём: Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, б. 74).

3. Альгерд Гедымінавіч в. кн. Літоўскі і Вітабскі (радзіўся 1296†1377), у хрышчэньні Александар у мністве Аляксей (Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, б. 14; Карамзинъ „Истор. госуд. Росс.“, Т. ІV, прыпіска 267 і Т. V, бал. 51 і прыпіска 50).

4. Любарт Гедымінавіч, у хрышчэньні Фёдар (радзіўся 1386 г.), князь Луцкі (Карамзинъ „Ист. Гос. Росс.“, Т. ІV, б. 193; Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, б.б. 41 і 74).

5. Корыят Гедымінавіч, ў хрышчэньні Міхайла, 1301†каля 1357. (Naruszewicz, „Hist. Narod. Pol.“, выд. 2, Т. 9, б. ХIII).

6. Яўнута, Янута Гедымінавіч, ў хрышчэньні Іан (радзіўся 1306), вялікі князь Літоўскі, пазьней князь Заслаўскі (каля Менску). (Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, бал. 3).

7. Александар Нарымунтавіч (Глебавіч). („Latopis. Litwy i kron. Ruska“, б. 163).

8. Андрэй-Вінгальт Альгердавіч, Полацкі князь (Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, б. 57 і 76; „Latopisec Litwy i kron. Ruska“, б. 165 i 167; Długosz, „Hist. Pol.“, б. 61; Stebelski, „Chronologia“ б. 12, прыпіска 6; Naruszewicz, „Hist. Nar. Pol.“, выд. 2, Т. 9, б. ХVII).

9. Дзьмітры Альгердавіч, князь Трубчэўскі (Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, б. 58).

10. Корыгайла Альгердавіч, у хрышчэньні Канстантын, а пасьля прыняцьця каталіцтва — Казімер, князь Чарнігаўскі і Чартарыйскі, забіты 1390 г. (Stebelski, „Chronologia“ б. 8; Stryjkowski „Kronika“ 1845, ч. ІІ, б. 57. Narbut, „Dzieje Nar. Lit.“, Т. V. б. 145).

11. Валадзімер Альгердавіч, князь Кіяўскі, а пазьней Капыльскі, радзіўся 1316 г. (Naruszewicz, „Hist. Nar. Pol.“, выд. 2. т. 10, б. 217 і прыпіска 2; Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІI. б.б. 57 і 74).

12. Корыбут Альгердавіч, у хрышчэньні Дзьмітры — 1358†1399. (Długosz, „Hist. Pol.“ б. 125; Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІІ, бб. 58 і 74; Stebelski, „Chronologia“, бал. 8).

13. Скіргайла Альгердавіч, у хрышчэньні Іан, пасьля прыняцьця каталіцтва, — Казімер, кн. Троцкі, пазьней — вялікі князь Літоўскі, урэшце, — Кіяўскі намесьнік. („Latopis. Litwy i kron. Ruska“ б. 47; Długosz, „Hist. Pol.“ б. 60 і 142; Stryjkowski „Kronika“, 1845, ч. ІI, б. 58; Stebelski, „Chronologia“, бб. 8 і 15).