Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

ЎКЛАДНАЯ ГРАМАТА ВЯЛ. КН. ДЗІМІТРА-КАРЫБУТА АЛЬГЕРДАВІЧА ЛАЎРЫШАЎСКАМУ МАНАСТЫРУ 1386 Г., „Акты Зап. Россіи“, І, № 7.

УГОДЧАЯ ГРАМАТА СМАЛЕНСКАГА КНЯЗЯ ЮРЫЯ СЬВЯТАСЛАВІЧА І ДР. З КАРАЛЕМ ЎЛАДЫСЛАВАМ (ЯГАЙЛАМ) І СА СКІРГАЙЛАМ 1386 Г. Выдана ў „Актахъ Южн. и Зап. Россіи“, ІІ, бал. 102–103; „Рус. истор. биб.“, ІІ, 7 і ў „Archiwum Sanguszków“ І, 3–4.

ГРАМАТА УЛАДЫСЛАВА, КАРАЛЯ ПОЛЬСКАГА І ЛІТОЎСКАГА, 1387 Г. Пераховуецца ў дзяржаўным архіве ў Петраградзе. Пісана на вялікім аркушы пэргаміну з захіленым для пячаці нізам, 33 доўгіх рады пісьма. Характар полуустаўны, вельмі прыгожы і старэнны. Год абазначан: а. т. п. з. Грамата важна і па мове (Пр. Карскі „Бѣлорусcы“, Т. І. Вільня, 1905).

У 1387 годзе Ягайла выдаў дзьве граматы: а) ў Лідзе ён выдаў грамату аб зьнішчаньні паганства ў Літве; б) 22 лютага ў Вільні выдаў грамату, ў якой ён кажа, што даў прысягу: ўсіх прыродных літвіноў (у дзяржаўным значэньні) абодвага цела, ўсякага стану, годнасьці і ўраду, якія жывуць у землях літоўскіх і рускіх, да якой-бы яны веры не належалі, упрасіць, угаварыць, прызваць, а нават прымусіць да прыняцьця каталіцтва і да паслушнасьці рымскаму касьцёлу. Далей, хочучы адкланіць усе перашкоды, якія-бы маглі шкоджіць павялічэньню каталіцтва, срога загадуе, каб ніхто з Літвіноў, абодвага цела, з Рускімі (праваслаўнымі), такжа абодвага цела, не жаніўся, пакуль ня прыйме каталіцтва. Калі-б супроць гэтага загаду хто колечы ажаніўся, то ў гэткім здарэньні, ці то муж ці жана, павінны йсьці ў веры за каталіком або каталічкай, да чаго павінны быць прымушаны нават карамі на целе.

УМОВА ПАНКІ, СЛУГІ КАРАЛЕЎСКАГА, З КНЯЗЯМ СКІРГАЙЛАМ АД 1387 Г. Музэй Чартарыскіх, № 292.

ПРЫВІЛЕЙ КН. ВІТАЎТА ЖЫДАМ, 1388 Г.; унесены ў грамату 1507 г.

Пасьля збураньня сталіцы Жыдоўскага царства Іерузаліму, рымляны вывелі первабытнае насяленьне Палестыны, жыдоў, і раскідалі іх па ўсім сьвеце. Пазбаўленыя ня толькі свае дзяржаўнасьці і незалежнасьці, але апынуўшыся ў варунках ссыльных, паміж чужых народаў, жыды, аплаківаючы сваю бацькаўшчыну і волю, сьпярша тварылі невялікія выселкі, раскіданыя па Эўропе бяз усякага парадку і сувязі. Ім пазвалялася жыць у асобных кварталах і вуліцах гарадоў, замкнутых у сабе, бо акружала іх кругом хрысьціянскае насяленьне, воражае і палітычна і рэлігійна: палітычна, — бо глядзелі на іх, як на элемэнт бунтарскі і воражы, рэлігійна, — бо лічылі іх забойцамі