Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

женная возвратихъ“ (адарванае вярнула). Крытычнае вока, зазірнуўшы на гэты мэдаль, загарыцца гневам абурэньня: бо як сьвет-сьветам ніколі крыўскія землі перадтым не належалі да Масковіі! А знача, надпіс аб звароце адарванага — няпраўда! Але, на апраўданьне няпраўды, імпэрыя паклікала сваю крывапрасяжную сьведку, „гісторыю“ пануючай націі, і, яна, не заікнуўшыся і не пачырванеўшы, прысьведчыла цэлай масай дынастычных басень і фальшаваных дакумэнтаў, праўдзівасьць сказанага; і далей прысьвядчала, на працягу цэлага сталецьця, несчысьленым лікам вусн і друкаў!

Ясна, што пры гэтакай гісторапісі, ў якіх сто гадоў, паняволеныя народы аказваліся ня толькі, саўсім праўна, абязпраўленымі, але і пазбаўленымі сваей слаўнай мінуўшчыны. Шчасьлівыя пераможцы, лепшыя балоны гісторыі паняволенага брата, ўпісывалі ў сваю гісторыю. І, колішні патульны сусед ці нават васал, прыбраўшыся ў зьдзерты, с плеч заняпаўшага, пурпур, станавіўся „пурпурародным“…

Гэтак, нядаўна яшчэ, мы чыталі ў школьных падручніках, празначаных для адукаціі моладзі 120 мільённай Расіі: „Беларусы самая малодшая галіна рускага народу“. „Беларусы загнаныя і панурыя („унылыя“), малаздольныя да культурнага разьвіцьця, але добрыя зямлякопы“. „Беларусы пісьменнасьці сваей ня вытварылі“ і г. д. і г. п.

І родзіцца пытаньне, што гэта: нямаючая граніц безкрытычнасьць, ці несумленнасьць, якая, дзеля сваіх мэт, не перабірае ў спосабах?

Але, ўзгадаванае на падобных „праўдах“, шырокае грамадзянства дагэтуль шчыра пераконана, што: „беларусы пісьменнасьці ня вытварылі“.

Тымчасам, каб не наша старая пісьменнасьць, не было-бы ў Расіі Пушкіна. На нашых помніках разьвівалася і шліфавалася цяперашняя расійская мова, так не падобная да мовы колішняй Масковіі. На нашай мове ўзрастала адраджэньне польшчыны у XV і XVI ст. і сыцілася ў часе заняпаду яе дзяржаўнасьці ў XIX ст.

Дзеля гэтага патрэбен грунтоўны крытчыны перагляд усей гістарычнай пісьменнасьці, створанай нашымі пераможцамі аб нас.

Мэта гэтай кнігі, стяўленая аўторам пры яе апрацаваньні, была паказаць што пісьменнасьць крыўскага народу па сваей даўнасьці сягае Х стагодзьдзя, а па багацтву помнікаў займае першае мейсца на ўсходнай славяншчыне. І, дзеля гэтага, ня толькі заслуговуе, але абавязуе сваім зьместам, быць ўведзенай ў курс кождай катэдры славянаведаньня, асабліва ў курс кождай катэдры ўсходна-славянскага моваведаньня і пісьменнасьці.

Праца гэта ёсьць першая спроба даць, памагчымасьці, ўсестароннае паняцьце аб стара-крыўскай (беларускай) пісьменнасьці, само сабой не прэтэндуючы на поўнае пералічэньне ўсіх захаваўшыхся да нашых часаў пісаных крыўскай мовай помнікаў. Бо на поўнае пералічэньне трэ было-бы многа томаў падобных кніг, як гэта. Прыкладам, дакумэнты Мэтрыкі в. кн. Літоўскага сабраны ў 556 тоўстых томах; Віленскі Цэнтральны Архіў зьмяшчае аж некалькі мільёнаў дакумантаў. Акром гэтага вялікі лік дакумэнтаў маецца Вітабскім Цэнтральным Архіве, ў старасховах Менска, Смаленска, Ноўгарад-