Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

ГРАМАТА ВЯЛ. КН. ВІТАЎТА КНЯЗЮ АНДРЭЮ ВАСІЛЛУ З ПРЫЧЫНЫ СПРЭЧКІ ЯГО З СЬВІДРЫГАЙЛАМ 1390 Г. „Временникъ“, III, 5–6.

ПАРУЧНЫ ЗАПІС КНЯЗЮ СЬВІДРЫГАЙЛУ КНЯЗЁЎ І ПАНОЎ ЗА ГРЫДКА КАНСТАНТЫНАВІЧА, КАЛЯ 1392 Г. Арыгінал у „Літоўскай мэтрыцы“ (Срезневскій). Маскоўскі Архіў Мін. Юст. „Акты Южн. и Зап. Россіи“, І, № 2.

ЗАПІС СЛУЦКАГА КНЯЗЯ АЛЕКСАНДРА СЛУЦКАЙ ЦАРКВЕ СЬВ. МІХАЙЛЫ, 1392 Г. Упамінаецца ў опісі Несьвіжскага архіву. (Срезневскій, „Славяно-русская палеографія“).

ПАРУЧНЫ ЗАПІС РАЗАНСКАГА КНЯЗЯ АЛЕГА ІВАНАВІЧА ПОЛЬСКАМУ КАРАЛЮ ЎЛАДЫСЛАВУ (ЯГАЙЛЕ) 1393 Г. Пісана ў Пераяслаўле, але крыўскай мовай. (Архіў Чарторыскіх. „Акты Южн. и Запад. Россіи“, ІІ, № 67; Archiwum Sanguszków“, І, 16).

ГРАМАТА МСЦІСЛАЎСКАГА КНЯЗЯ ЛУКВЁНА АЛЬГЕРДАВІЧА КАСЬЦЮШЦЫ ВАЛЮЖЫНІЧУ, 1393 Г. („Акты, изд. Виленской Археограф. Ком.“, ХІІІ; „Записки Сѣв.-Зап. Отд. Имп. Руск. Геогр. О-ва“, кн. 3, 1912 г.).

Тэкст граматы („Акты Вил. Арх. Ком.“, т. ХІІІ, б. 1):

Божою милостью я князь Луквеній Мстиславскій. Пожаловали есьмо боярына нашого дворного Костюшку Валюжнича, далисьми ему за его вѣрное раденіе кгрунтъ, названный Валюжинскій, подъ мѣстомъ Мстиславлемъ лежачій, со всими пожитками, съ которыхъ кгрунтовъ нынѣ и напотомъ будучіе потомкове жадное пошлины нам князю и державцомъ нашимъ давати не маютъ опрочъ службы военныя, которыя посполу и зъ другими боярьми нашыми мстиславскими повинны будутъ отправовать. А будетъ на него якая отъ кого жалоба, а ино его намъ судити, а не нашимъ урадникомъ и десятникомъ городскимъ. А то есьмо дали ему самому и щаткомъ его навѣки вѣчно и непорушно. Данъ въ Мстиславлю, сентябра первого, въ лѣто шостое тысечи семьсотого, индикта третьяго.

Па сьмерці Смаленскага князя Іоана Александравіча, князь Альгерд у 1359 годзе пасадзіў у Мсціслаўлі свайго намесьніка, а ў 1377 годзе Альгердъ аддаў Мсціслаў свайму трэцьцяму сыну з Марыі Вітабскай, Луквёну (Лукашу)-Сымону. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Мсціслаўля, як асобнага князьства, васальна падлягаючага вялікім князём Літоўскім. У склад Мсціслаўскага князьства, акром цяперашняй Мсціслаўшчыны, ўходзіла часьць Чэрыкаўскага і большая часьць Чаўскага паветаў з гарадамі Радомлям і Раснай.

Князь Луквён-Сымон Альгердавіч стаўся заснаўцом роду Місціслаўскіх князёў, якія ігралі вызначную ролю ў абароне крыўскіх зямель ад нападаў