Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

кое палажэньне Смаленскага князьства, паміж акружаючымі яго больш сільнымі суседзямі, якія кожды момант гатовы яго разарваць.

Вышэйпададзенае апісаньне некатарых толькі рысункаў нашага помніка паказуе, якое аграмаднае значэньне ён маё для гісторыі нашай культуры. („Книга въ России І. Русская книга отъ начала пісьменности до 1800 г.“ Москва, 1924, бб. 44–47; І. Пічэта, „Гісторыя Беларусі“, ч. І., Масква, 1924, б. 72).

ГРАМАТА ПОЛАЦКАГА КНЯЗЯ ЯРАСЛАВА ІЗЯСЛАВІЧА ПОЛАЦКАМУ БАРЫСАГЛЕБСКАМУ МАНАСТЫРУ, 1396 Г. Арыгінал граматы пераховываўся ў архіве Барысаглебскага манастыра. Пісана на пэргаміне уставам: пры ёй захавалася васковая пячаць. Одпіс гэтай граматы, зроблены ад рукі ў палавіне ХІХ ст., пераховуецца ў Румянцаўскім музэі ў Маскве.

Барысаглебскі манастыр у Полацку заложаны князям Барысам Ўсеслававічам, які памёр у 1128 г.

Аб Полацкім князю Яраславе ў летапісах няма ніякіх зьменак. Гісторыкі дагадуюцца, што можа пры Гедымінавічах жылі тут яшчэ мясцовыя князі, або што гэта ёсьць славянскае імя каторага — колечы Гедымінавіча, якія мелі звычай насіць па некалькі імён, дзеля чаго тыя-ж самыя асобы ў летапісах сустрачаюцца пад рожнымі імёнамі. Рускія летапісцы любілі ў сваіх летапісах называць іх славянскімі імёнамі, а літоўскія — наадварот. Князь Яраслаў праўдападобна ў апошніх названы літоўскім імем. („Витебск. Стар.“, бал. 598). Перадрукавана грамата ў Срезневскаго „Древне-руск. пам. яз.“, 282.

ПСАЛТЫР 1397 Г. ВІЛЕНСКАЙ МІКАЛАЕЎСКАЙ ЦАРКВЫ. (Кипріановичъ, „Истор. Очеркъ православія, католичества и уніи въ Бѣлорус. и Литвѣ“. Вільня, 1899, б. 22).

ПОЛАЦКАЕ ЕВАНГЕЛЬЛЕ ХІV СТ. Пераховуецца ў СПБ. Публічнай бібліатэцы F. І. 17. (Соболевскій „Палеографіческія снимки ХII–ХVІІ ст. СПБ. 1901 г.).

АБМЕЖАНЬНЕ СПРЭЧНЫХ ЗЯМЕЛЬ ЛАЎРЫШАЎСКАГА МАНАСТЫРА ПА ЗАГАДУ ВІТАЎТА, 1398 Г. („Акты изд. Вил. Арх. Ком., ХІ.“) Хоць гэта ёсьць копія, але пры ёй у выданьні зроблена гэткая увага: „гэты дакумант, выключаючы знакі прыпынку, дзеля яго старадаўнасьці надрукаваны з поўным захаваньнем правопісу, як ён запісаны ў актавых кнігах“.

По приказанью великого князя Литовъского Витовъта, се язъ панъ Петраш Монътикгирдовичъ, наместникъ Новгородскій, розъежчалъ есми земълю монастырскую Лавъришовъскую, со князя великого людьми и съ поляны. Жаловалъ се аръхиманъдритъ Лавришовский Мисайло, што черезъ монасътыръ князя великого люди дорогу подожили по дрова и по лыка и по вязье, и жоны ихъ и дѣти ихъ у сънитъку туда ходятъ, а о той дорозе монасьтыру великая кривъ-