Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

-Северска і па ўсіх музэях і архівах Расіі, пачынаючы ад Масквы і Петраграда і канчаючы Кіявам, Адэсай, Казаньню, Тыфлісам і нават Томскам. Ня менш багаты старакрыўскімі пісанымі помнікамі музэі і архівы Польшчы — Кракаў, Люблін, Варшава, Познань і інш. У дадатку дагэтуль маецца многа дакумэнтаў і рукапісных кніг у прыватных сабраньнях і ў фамільных архівах тутэйшых памешчыкаў, а нават у дробнай шляхты ды ў сельскага духавенства.

Пералічаючы помнікі нашай пісьменнасьці мы ўзялі пад увагу толькі абшар заключаны паміж Нёманам, Вяльёй а Дняпром; Прыпяцьцю а Дзьвіной, але ў нашу пісьменнасьць трэба ўключыць яшчэ Северскія землі[1] і землі Пскова і Вялікага Ноўгарада[2]. Адзінства культуры ў пісаных помніках, у малярстве, будаўніцтве і грамадзкім укладзе, праяўляецца на ўсім абшары ад Новагорадка Наднёманскага да Новагорадка Северскага і Вялікага Ноўгараду „тудѣ бо живяху Крывічы“, як выражаецца летапісец.

Многія моманты ў разьвіцьці нашай пісьменнасьці прыходзілася трактаваць пабежна, або і саўсім абыходзіць, с тэй прычыны, што распрацоўка нашай пісьменнасьці была роблена дагэтуль толькі чужымі і пад саўсім няпраўдным вуглом погляду: крыўская пісьменнасьць трактавалася не як праява самабытнай культуры Крывічоў, а як галіна, уроенай расійскім цэнтралізмам, агульна-расійскай культуры. Дзеля гэтага перад гісторыкам крыўскай пісьменнасьці, які ня хоча паўтараць старыя спамылкі, на кождым кроку паўстаюць труднасьці, каторыя можна будзе асіліць толькі з разьвіцьцём нашай уласнай гісторапісі. Зрэшта, ў нас дахавалася аграмадная маса юрыдычных дакумэнтаў, але, ў параўнаньні, толькі нязначныя абломкі кніжнага багацьця; бо рукапісы безжаласна нішчаны былі ў часе нашых рэлігійных закалотаў, якія панавалі ад XVI ст. немаль да нашых часаў, а такжа ў часе частых воен і рэволюцій. Дзякуючы гэтаму, з ланцуга бурных і багатых у пісьменныя помнікі пэрыёдаў, — як пашырэньне каталіцтва пры першых Ягеллонах, пашырэньне сэкты жыдоўствуючых, і рэформацкі рух, — дахаваліся нязначныя абрыўкі, якія можна рэстутаваць толькі пры натужнай працы сталых краёвых вучоных устаноў, якіх не было дагэтуль.

Пры апрацаваньні гэтай кнігі перад аўторам паўставала пытаньне як угрупаваць сабраны матэр’ял. Калі агранічыцца абшарам быўшага в. кн. Літоўскага, то намячаюцца выразна зарысаваныя тры пэрыёды: 1. Крыўска-славянскі да XIII ст., 2. Літоўскі да палавіны XVII ст., і 3. Літоўска-рускі. Але прыймаючы пад увагу, што адкіданьне пісьменнасьці Ноўгарадзка-Пскоўскай і Ноўгарад-Северскай не вытрымлівае крытыкі, — а да згрупаваньня яе меліся

  1. „Крывічы… былі прабацькамі цяперашніх Беларусаў. …У найбліжэйшым з імі сваяцтве знаходзіліся Дрыгвічы, якія жылі паміж Прыпяцьцю і Бярэзінай. Гэта была асобная галіна тых-жа Крывічоў, азначанная асобным імем у залежнасьці ад прыроднай ўласьцівасьці занятай імі тэрыторыі („дрыгва“ — балота, „трясіна“). …У цесным сваяцтве с Крывічамі былі Радзімічы, якія жылі на Сожы“ (Проф. М. Н. Любавскій: „Основные моменты исторіи Бѣлоруссіи“. Москва, 1918 г.).
  2. Крывічы з сыстэмы Дняпра выйшлі на поўнач, на начы рэк Волгі і Зах. Дзьвіны, а іх галіна Словене, занялі сыстэму возера Ільменя" (Акадэмік С. Ф. Платоновъ „Учебникъ русской исторіи". Прага 1924).