Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

„БЕСѢДА ГРИГОРІЯ ПАПЫ РИМСКОГО“ ХІV СТ. Рукапіс Супрасльскага манастыра, (Кипріяновичъ, „Истор. очеркъ православія, катол. и уніи въ Бѣлоруссіи и Литвѣ“, Вільня, 1899, б. 22).

АДРЫВАК ПІНСКАГА ЕВАНГЕЛЬЛЯ ХІV СТ. Кипріановичъ. „Истор. очеркъ православія, катол. и уніи въ Бѣлоруссіи и Литвѣ“, Вільня, 1899, б. 22).

ТРОЦКІ ЗБОРНІК ХІV СТ. З ЧЫТАНЬНЯМІ АПОСТАЛА І ТРОПАРАМІ СЬВЯТЫМ НА 12 МЕСЯЦАЎ. (Кипріяновичъ „Истор. очеркъ православія, католичества и уніи въ Бѣлоруссіи и Литвѣ“ Вільня, 1899, б. 22).

ОКТОІХ ХІV СТ. МЕНСКАЙ КАЦЯРЫНІНСКАЙ ЦАРКВЫ. (Кипріановичъ „Истор. очеркъ православія, католичества и уніи въ Бѣлоруссіи и Литвѣ“ Вільня, 1899, б. 22).

ПОЛЕМІЧНЫ ЗБОРНІК СУПРОЦЬ ЛАЦІННІКАЎ ХІV СТ. Рукапіс Петр. Публ. бібл. (Толст. Аддзел III, № 65).

У Масковіі пісалі палеміку супроць лаціннікаў па наслыху, не стыкаючыся з імі; ў нас, пасьля хрышчэньняся Ягайлы і відочнага шырэньнеся каталіцтва, пісалі трактаты ва ўласнай абароне. Да гэткіх належыць названы зборнік, які быў уложаны: „на обличение и на посрамление ляховомъ ий латынамъ“.

ТВОРЫ МІТРАПАЛІТА КІПРЫЯНА (†1406.) Мітрапаліт Кіпрыян быў выключна рэлігійным пісьменнікам, пісаў многа, але з яго твораў дахавалася мала. З таго, што дахавалася, ведама:

1. „Посланіе къ игуменомъ и попомъ и діакономъ и ко мнихомъ, и ко всѣмъ православнымъ христіаномъ“. („Полн. собр. русск. лѣт.“, ІV, 99). Пасланьне знаходзіцца ў рукапісе Сынодальн. бібл. № 228. (Шевыревъ. „Истор. Русск. слов.“, лекція ХIII, увага 10).

2. „Посланіе къ игумену Афанасію“. („Акт. Истор.“ І, балон. 481, Макарій. „Ист. Рус. церкви“. Т. V, бал. 185).

3. Есьць яшчэ надрукаваны чатыры пасланьні мітр. Кіпрыяна („Правосл. Собесѣдн.“, 1861 г. ІІ, 75–106). а) „Да ігумена Сергія“, ў якім Кіпрыян паведамляе аб сваей падарожы з Кіява ў Маскву на мітраполію. б) „Пасланьне да ігумена Федара“, ў якім апісуе крыўды і непрыемнасьці робленыя яму па дарозе ў Маскву па загаду вял. князя Маскоўскага Дзьмітра Іванавіча, паказуе на непраўнасьць прэтэнсій ахрімандрыта Міцяя на Маскоўскую мітраполію, тлумачыць сваю нявіннасьць перад вял. князям і сваю дзейнасьць у Літве. в) У трэцім і чацьвертым — павядамляе аб сваёй падарожы ў Канстантынопаль. Першы і два апошнія лісты вельмі кароткі і малаважны, але другі вельмі цэнны для гісторыі.