Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

ХV стагодзьдзе.

Умысловае жыцьцё крыўскага народу ад Х да XV cт. будавалася на супярэчнасьцях і памяшаньні самых рожнаякіх паняцьцяў, спрычыніліся да гэтага награмаджэньня супярэчнасьцяў і памяшаньня паняцьцяў, вялікія перавароты ў палітычным і рэлігійным жыцьці. Чужая, варажская ўлада руйнавала старадаўні уклад грамадзкага і палітычнага жыцья, ламала незалежныя усходна-славянскія дзяржавы, пабудаваныя на племянных, магчыма да-хрысьціянскіх рэлігійных, асобнасьцях і экономічных асновах, зьліваючы ўсіх ў адну арганізацію, пад адным чужым імем, нішчучы палітычныя і грамадзкія вярхі. Хрысьціянства давяршыла гэты пераварот, выварачываючы ўверх дном стары сьветагляд Усходнага славянства і памагаючы варажскай ўладзе да аб’яднаньня разьбітага палітычна Усходнага славянства. Як сьвецкая, так і духоўная ўлада не хацелі лічыцца ні з мясцовымі гістарычнымі і палітычнымі традыціямі, ні з паасобнымі культурамі, ані з жывой мовай падуладных ім народаў. Для княжай улады мясцовыя народныя традыціі былі бунтарствам; для царквы — мясцовая культура і багі былі антытэзай хрысьціянства. Сьвецкая ўлада і царква йшлі рука ў руку пад штандарам „рускай“ ўлады, „рускай“ веры, нясучы новую ўладу, новую веру, новае імя, новыя вярхі грамадзянству падбітых плямён.

У самым зараньню гісторыі Крывічы трацяць найперш сваю асобную крыўскую дынастыю, бо ўжо патомства з Рагнеды-Крывічанкі і Валадзімера-Варага, не магло мець і ня мела аўрэолі націанальнай дынастыі. Змагаючыся з Варажскімі навэламі за незалежнасьць Крыўскага народу, полацкія князі ня