Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

cyecyerza=цяцера, czyerkwa=царква, swiecza=сьвяча і мн. другіх, як: szyzn=жызнь, zaszeccz=зажеч.

У Бібліі каралевы Зофіі (1422–1461): czaszka=чашка, korczak=карчак, posadka=пасад, postawiec=паставец, robionek=рабёнак, rubel=рубель, wienniki=веннікі, zaponka, lekarstwo, ług, pasieka, pawłoka.

Малітвеннік Вацлава (першай палавіны XV ст.).: dziewka, tuk, sleza і др.

Казаньні (першай палавіны XV ст.), выданыя Дзялынскім у Пазнані ў 1857 годзе („Zabytek dawnej mowy Polskiej“): czystota, sczyt, zaszczycac=зашчычаць, kazń, krasny, smierny, smiertny, otiec, zapad, nasilnie, stajali (sic), licemiernik, wieliko, do sich miest, sego=сяго, ostrow, swadziebny, kriwda, pred, grech, krest, divny, siego roku, siego dnia і г. пад. („Przegląd najdawniejszych pomników języka Polskiego. Sporządził K. Małkowski", Варшава, 1872, бб. 95—98). Але найважнейшым паказьнікам у гэтым помніку зьяўляецца для нас правопіс, у якім r і t часта ня маюць пераходнага польскага мякчэньня ў rz і ў č. Гэтак, мы чытаем у рукапісе: presto, presz, pryscza (прыйсьця), pryde, otiec, otca, otcu і г. д. Гэта сьведчыць, што перапісчык ня быў палякам, калі мог уносіць ў польскую мову т. зв. „рускія“ асобнасьці; ачавіста, польская мова была яму чужой, ён добра знаў стараславянскую мову, а правопіс паказуе на мову ўжываную ў актах в. кн. Літоўскага.

Аднак, не глядзя на культурную перавагу крывічоў над палякамі ў большай вырабленнасьці мовы і даволі значным засабе рэлігійнай пісьменнасьці, — перавага ў канечным вывадзе павінна была накланніца ў польскую старану. Бо злучэньне Літвы-Крывіі з Польшай сталася ў часе, калі ўжо была відочнай перавага лацінскай культуры над дагасаючай грэцкай, а тым больш над яе пабочнай галіной славянска-царкоўнай культурай, якая, зрэшта, упорна старалася трымаць збоку народную крыўскую мову. Усё-ж да XVI стагодзьдзя ўплывы заходна-эўропэйскія, а асабліва польскія — нязначныя, але з канца XIV стагодзьдзя пачынаюць, будзь што будзь, пракрадацца ў нашае жыцьцё.

Дарогу да прыняцьця новай культуры прыспасобіла ў нас адарваньнеся вярхоў грамадзянства ад яго нізоў, якое (адарваньне) вырабілася, дзякуючы скаламучаным крыніцам разьвіцьця ў нас гэтай напоў-крыўскай, напоў-рускай, напоў-літоўскай дзяржаўнай улады і падпарадкаваных ёй вярхоў. Ні то Крывічы, ні то Русь, ні то Літва лёгка прыймалі новую веру, а разам з ёй, паводле тагочаснага разуменьня, — і народнасьць. „Мужы крыві і лесьці“ ня былі зьвязаны з народам ні крывёй, ні агульным імем, ні, урэшце, верай. Палітычнае збліжэньне з Польшчай гэта — ўжо трэцьці кругабег у гісторыі нашых пануючых кляс, трэці круг безканечных супярэчнасьцяў, а разам з імі — безканечных мук і ахвяр нашага народу на шляху да яго вызваленьня, да зьвязаньня абодвых канцоў кругу гісторыі, адшуканьня саміх сябе ў Адраджэньні.

ГРАМАТА МОНТЫГІРДА, НАМЕСЬНІКА ПОЛАЦКАГА, КАЛЯ 1400 Г. Рыжскі гарадз. Архіў. „Русско-ливон. акты“ (№ 134, бал. 104). (Карскій, „Бѣлоруссы“, Т. І.)