Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

19. „Слово въ похвалу терновскому патріарху Евѳимію“.

20. „Слово надгробное Кипріану, митрополиту рускому“. Апошнія чатыры словы разабраны разам з іншымі ў „Истор. Русск. Церкви“ Архіеп. Макарія, кн. ІІ, СПБ., 1866 г.

21. „Сказаніе о перенесеніи св. мощей преп. Параскевіи въ Сербскую землю“.

22. „Повѣствованіе о сербскомъ царѣ Стефанѣ“.

23. „Страданіе св. великомученика Іоанна Новаго Сочавскаго“.

24. „Богослужебный стихъ на Успеніе Пр. Богородицы“.

25. Полемічны трактат супроць ужываньня лаціннікамі прэснага хлеба да таемстваў.

Грыгоры Цамблак належыць да ліку найвыдатнейшых царкоўных пісьменнікаў у славянскіх землях. Гэта быў чалавек высока асьвечаны; ён грунтоўна знаў сьв. Пісьмо і творы старадаўных вучыцеляў царквы, стыль якіх стараўся адрадзіць у сваіх творах і сказаньнях. Больш за ўсё Грыгоры стараўся прыпадобіцца найвялікшаму з хрысьціянскіх стылістаў — Яну Златавустаму, нярэдка карыстаўся мысьлямі Васіля Вялікага, сьв. Эпіфана, сьв. Андрэя Крыцкага, сьв. Яна Дамаскіна і інш., перапрацовуючы зрэшта гэтыя запазычкі так, што пад яго пяром яны набылі самаісты і адменны характар. Талент Грыгора Цамблака быў пераважна талентам прамоўцы. Імкненьне да красамоўнасьці, параўнаньняў, антытэзаў, мэтафараў і фігурнасьці сустрачаецца ў яго часта і густа. Часам гэты красамоўчы стыль прыбірае характар штучнасьці, надутасьці і сьцюдзёнасьці, але нярэдка бывае сагрэты цёплым пачуцьцём і пранікнуты сільнай думкай і натхненьнем. У словах Грыгора Цамблака, як і ў словах старэтных вучыцялёў царквы, заўсёды заховуецца натуральны парадак мысьляў. Большая частка казаньняў Цамблака пасьвячана тэмам сьв. Пісьма, але ў некатарых творах сваіх ён адазваўся на сучасныя і блізкія яму па часе здарэньні. Гэтак, у адным з казаньняў ён выступае супроць гэрэзіі Акіндзіна, якая была ў той час захапіўшы Грэцію. У другой — супроць абычаю каталікоў чыніць таемствы на аплатках. Трэцюю напісаў у пахвалу дзядзьцы свайму Кіпрыяну, мітрапаліту; чацьвёртую — ў пахвалу свайму кіраўніку і апякуну Аўхіму (Евфимію), Тэрноўскаму патрыарху. Ўсе тры гістарычныя творы Грыгора апавядаюць аб новазьяўленых справядліўцах бацькаўшчыны яго — Сэрбіі.

Пануючы кірунак у яго казаньнях — догматычны і гістарычны. Маральных навук слухачом сваім, за выняткам двох-трох казаньняў, немаль не дае.