Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

ЎСТУП.

… „а Словѣни (маюць княжэньне) свое Новѣгородѣ, а другое на Полотѣ, иже Полочане, оть нихь же Кривичи иже сѣдять на верхъ Волги, и на верхъ Днѣпра, ихже град Смоленскъ, [град сей оть нихь созданъ (Пераясл. сп.)]: тудѣ бо сѣдять Кривичи; таже Сѣверъ оть нихъ".

… „а по Двинѣ (шляхъ) въ Варяги, а изъ Варягъ до Рима, отъ Рима же и до племени Хамова".

Пачатны Летапіс, сьпіскі: Лаўрэнціеўскі, Іпаціеўскі, Ніконаўскі, Васкрэсенскі, Тверскі, СофійскіІ, Ноўгародзкі і Львоўскі.

Славяне і племя Крывічоў. Першапачатковая калыбка славянаў, адкуль яны разыходзіліся ў розныя старонкі, знаходзілася паміж сярэднім Дняпром, Прыпяцьцю і Карпацкімі горамі (Niderle „Slovanske starožytnosti”, 1902). Валва перасяленьня народаў адрывала часьці славянскага племя і адціскала іх на Захад і Поўдзень. Гэткім чынам, з адзінага славянскага племя, з бегам часу, утварыліся тры групы Славянаў: заходная, (Палякі, Кашубы, Лужычане, Чэхі і Славакі), палуднёвая (Баўгары, Сэрбы, Харваты, Словінцы), ўсходная (Крывічы і Паляне) з іх аднаплемнымі галінамі.

Крывічы, самае большае і сільнейшае усходна-славянскае племя, яшчэ ў дагістарычныя часы аб’ядналіся ў дзяржаўна-палітычную адзінку з галоўным цэнтрам сьпярша ў Тураве, а пазьней у Смаленску, ў землях якога зыходзяць вярхі чатырох вялікшых рэк скіраваных на ўсход, поўдзень, захад і поўнач (Волгі, Дняпра, Дзьвіны і Волхава). Па гэтых рэках, ад вярхоў у нізы, і ішло разсяленьне Крывічоў. Найдаўнейшай калёніей Крывічоў быў Ізборск, другой зчароду крыўскай калёніяй быў Полацак, які ляжыць на сярэдняй Дзьвіне і трэйцяй — гор. Дрогічын у вярхох Прыпяці, над Бугам.