Моцна каралася такжа выводжаньне падданага люду:
„А которій будеть люди выводити, а любо челядь невольную, а ухватять съ лицомъ, того на шибеницю“.
Паводле агульнага свайго характару гэты судоўнік падобен да статуту в. кн. Ягайлы 1423 г. і да Вісьліцкага статуту 1438 году, але шмат меншы, артыкулы ў ім не панумараваны і грашовыя штрафы маюць тут меншае значэньне, бо гэты статут разглядае галоўным чынам крымінальныя справы, тады як першыя два тоўпяць у сабе цывільнае права.
ПРАВА ПРАДАЖНАЕ АД МІХАЙЛЫ ЯНОВІЧА ПАНУ ЯКУБУ КАРЫБАНОВІЧУ НА ВАЛОЖЫН 1470 Г. — „Акты Южн. и Зап. Россіи“, ІІ, № 74. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
ГРАМАТА БАЯРАЎ І НАМЕСЬНІКА ПОЛАЦКАГА АЛЕХНАВА РЫЖСКАМУ БУРМІСТРУ 1470 Г. — „Русско-ливонскіе акты“, № 259, бал. 225–226. Карскій, „Бѣлоруссы", т. І.
УГОДЧАЯ ГРАМАТА В. КН. КАЗІМІРА З НОЎГАРАДАМ 1470–1471. Г. — „Акты, собран. Акад. Н.“, № 87. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
АКТ РАЗМЯЖАВАНЬНЯ ЗЯМЕЛЬ ПАМІЖ УЛАДАНЬНЯМІ БІСКУПА І КАНОНІКАЎ ВІЛЕНСКІХ 1474 Г. — „Акты Южной и Зап. Россіи“, ІІ, № 75. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
ГРАМАТА БАЯРАЎ І МЯШЧАНАЎ ПОЛАЦКІХ ГОР. РЫЗЕ 1475 Г. — „Русско-лив. акты“, № 263, бал. 271. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
ГРАМАТА АД БАЯРАЎ І МЯШЧАНАЎ ПОЛАЦКІХ, У РЫЗЕ, 1476 Г. — „Русско-лив. акты“, № 264, бал. 232, Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
ГРАМАТА ЯНА КУЧУКА ВАСЬЦЫ ЛЮБІЧУ 1477 Г. „У ТРОЦЕХ“. — Monumenta ducum in Ostrog. Archiwum S., І, № 73; Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.
ГРАМАТА ІВАШКА ІЛІНІЧА ВАСЬЦЫ ЛЮБІЧУ 1477 Г. „У ТРОЦЕХ“. — Monum. duc. in Ostr. Archiwum S., І, 74. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. I.
УГОДЧАЯ ГРАМАТА ПАЛАЧАН З РЫГАЙ 1478 Г. — „Акты, собр. Акад. Н.“, № 106. „Русско-лив. акты“, № 265, бал. 233–235. Карскій, „Бѣлоруссы“, т, І.
ПРЫВІЛЕЙНАЯ ГРАМАТА АЛЕКСАНДРА ХАДКЕВІЧА 1480 Г. — „Археогр. Сбор.“, VII. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.