Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

zawsze Kazimierza Jagiellończyka nazywają Andrzejem, a czasami dodają, že był odszczepieńcem“. (Умелі у нас далажыць старэньня, каб гістарычная праўда была зацемнена, а ніколі сьвета ня бачыла. Але трэба заўважыць, што рускія летапісі немаль заўсёды Казіміра Ягайлавіча называюць Андрэям, а часам дадаюць, што быў парваслаўны). У капліцы сьв. Крыжа ў Кракаве, на Вавэлю, дзе пахаваны Казімір, дагэтуль маецца славянскі надпіс, які кажа, што (праўдападобна 1470 г.).

„благоизволеніем, мудростю бога отца всемогущего пописана бысть сия каплица повелѣніем великодержавнаго короля Казимира за божей милости короля польского и великого князя литовского и руського и инш. и его королевое прѣнаяснѣйшей паней Елизаветы ис поколѣнья цесарского, Внука пренанезвытяжнейшаго цесара Жигимонта пана земли ракуское а ческое, вгорское“.

(Зраўняй: Н. Дашкевича, „Замѣтки по исторіи Литовско-Русскаго государства“, 107–108, І. Первольф, „Славяне, ихъ взаимныя отношенія и связи“, 165–166). Уся гэта капліца была разрысавана ў візантыцкім стылю, майстрамі, выпісанымі для гэтай мэты з Беларусі (Крывіі).

ГРАМАТА ПЕТРАША ФОМІНІЧА ФЕДКУ ГРЫГОР’ЕВІЧУ 1490 Г. „У ВИЛНИ“. Monum. duc. in Ostr. Archiwum S., І, 90. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ГРАМАТА КАЗІМІРА ЯГАЙЛАВІЧА ФЕДКУ ГРЫГОР’ЕВІЧУ 1490 Г. „У ВИЛНИ“. Monumen. d. in Ostr. Archiwum Sanguszkòw, І, 91. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ГРАМАТА ФЕДКА БАГДАНАВІЧА ХРЭБТОВІЧА 1491 Г. „В МЕНСКУ“. Monum. d. in Ostr. Archiwum S., І, 95. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. I.

ГРАМАТА ВАСІЛІЯ ВАЛОВІЧА 1491 Г. „У СТАВКОВЕ“. Monum. d. in Ostr. Archiwum S., І, 96. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

„ТРІОДЬ ЦВѢТНАЯ“, без агалоўнага ліста, друкавана ў Кракаве, in folio, 362 лісты. Ундольскій, „Оч. Слав.-Русск. библіогр.“ М. 1871.

Захары Капысьценскі ў сваёй „Палинодіи“ (1621) кажа, што ў 1483 годзе надрукавана ў Кракаве „Тріодь цвѣтная“. Запярэчыць гэтай даце Капысьценскага няма данных, бо вядомыя дагэтуль экзэмпляры „Тріоди“ ўсе без агалоўнага ліста. Польскі бібліограф Эстрэйхэр падтрымлівае цьверджаньне Капысьценскага, ссылаючыся на балону Трыоді, знойдзеную ім у аправе аднэй лацінскай кнігі; ён кажа, што „Тріодь цвѣтная“ была запраўды друкавана ў 1483 годзе. Ці гэту „Тріодь“ друкаваў Фіоль, ці хто іншы, — такжа трудна ўстанавіць. Вельмі магчыма, што да Фіоля былі ўжо друкаваны ў Кракаве славянскія кнігі другім друкаром.