Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Крывічы, Готы і Русь. Усе немаль, істнуючыя дацяпер, вялікія эўропэйскія дзяржавы былі сарганізаваны Готамі — племем, з якога паўстаў нямецкі народ. Разсяляючыся з І-га стагодзьдзя па Нараджэньню Хрыста да IV–V стагодзьдзя, яны ў гэтым часе заснавалі некалькі дзяржаў: Остгоцкае ў Італіі, Франкскае ў межах цяперашняй Франціі, Англасаксонскае ў цяперашняй Англіі, а каля ІХ ст. з Франкскай дзяржавы выдзялілася дзяржава Нямецкая.

Крывічы з Готамі саткнуліся не пазьней VIII стагодзьзя, як аб гэтым сьведчаць знаходкі манэт па Дзьвіне і Волзе, а такжа па Нёману і Прыпяці. У гэтым часе ў нізах Волгі, каля цяперашняй Астрахані, было багатае і сільнае Баўгарскае царства, а ў парэччы Дону — Хазарскае. Для абмену тавараў з гэтымі царствамі і праязджалі Варагі ў нашу зямлю ў VIII—ІХ стагодзьдзях. Тарговы шлях з Захаду на Усход — па Дзьвіне і Волзе — належыць да найстарэйшых і адносіцца да Гоцкіх часаў[1].

Гэтыя гоцкія купцы, побач з таргоўляй, як ўсе тагачасныя купцы, займаліся па дарозе такжа грабежніцтвам, а ў асобных здарэньнях, часам, падбівалі некаторыя плямёны, якія трапляліся ім па дарозе, і засновывалі на іх зямлях дзяржавы. Такое панаваньне Готаў у нас, паводле ўсякай праўдападобіцы, істнавала да ІХ ст., але на пачатку ІХ ст., пры невядомых нам варунках,

  1. Проф. І. М. Кулишер: История русской торговли до XIX в. Петербург, 1923.