Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

„ПОУЧЕНІЯ ЕФРЕМА СИРИНА“ 1492 Г. Рукапіс СПБ. Публ. бібліат. Сабр. Погодина, № 71-а. Крыўскія асобнасьці выражаюцца ў аканьні („праславить“, „Іосифава“, „обращеть“), а такжа — ў іканьні („пішиць“, „радуиться“) і мешаньню у і в.

Ефрэм Сірын (г. зн. родом з Сірыі, †372) пакінуў пасьля сябе многа твораў догматычна-полемічнага характару, маральнага, аскетычнага, пахвальныя словы сьвятым, царкоўныя песьні і малітвы. У іх Ефрэм выказаў глыбокае знаньне сьв. Пісьма і вялікую вучонасьць.

ГРАМАТА ІВАШКА ЯЦКОВІЧА 1493 Г. „У ВИЛНИ“. Monum. d. in Ostrog. Archiwum S., І, 100. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ГРАМАТА В. КН. АЛЕКСАНДРА ЯЦКУ ВАСІЛЬЕВІЧУ 1493 Г. „В ТРОЦОХ“. У Чапскага ў Станькові. Archiwum S., ІII, 24. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ГРАМАТА В. КН. АЛЕКСАНДРА ПАНІ ВАСКОВАЙ ПАЎЛОВІЧОВАЙ 1494 Г. „ОУ ТРОЦЕХ“. У Чапскага ў Станькові. Archiwum S., ІII, 27.

ГРАМАТА В. КНЯЗЯ АЛЕКСАНДРА ЯГАЙЛАВІЧА 1495 Г. „У ВИЛНИ“. Літоўская Мэтрыка. Archiwum Sang., І, 102.

ГРАМАТА В. КН. АЛЕКСАНДРА ВІТАБСКАМУ НАМЕСЬНІКУ КНЯЗЮ МІХАЙЛЕ ЖАСЛАЎСКАМУ 1495 Г. Сапуновъ, „Витеб. Старина“, т. І.

(…) „Жаловали намъ очевисто на тебе мѣщане Витебскіи и все поспольство, штожъ ты имъ кривды великіи подѣлалъ и новины увелъ: коли дей они гдѣ медъ пресный и жито и рыбу покупивши за свои пѣнези и припровадятъ къ Витебску до своихъ домовъ, и намѣстникъ дей твой съ слугами твоими, замки отбиваючи, моцно въ нихъ медъ и жито и рыбу на тебе беруть, а пѣнезей за то имъ ничого не платятъ, а которыи бы не хотѣли рыбъ дати брати твоимъ слугамъ, и ты дей имъ заповѣдаешъ, ажъ бы на мѣстѣ не продавали, а въ томъ имъ шкода великая; такожъ дей, коли струги съ куплею своею шлють до Риги, и ты отъ кождого стругу велишъ брати на нихъ обѣстки по десети грошей;“(…)

ЛЕТАПІС АБРАМКІ. Віленск. Пуб. бібліатэка. Пісана не пазьней 1492 году. Летапіс гэты выяўляе сабой галоўным чынам перапрацоўку пачатнага летапісу і як па мове, так і па рэдакціі прыналежыць да ліку вельмі характэрных помнікаў смаленскай пісьменнасьці. Навукова-крытычная распрацоўка гэтага летапісу магла-бы выказаць сьляды самаістых смаленскіх летапісаў больш раннага дзеячасу. У летапісе знаходзім старэтныя крыўскія назовы: Вільня, а жыхары — вільневцы, Велія (рака), Навгородок, Городень, Ковень, Берестье, Менск.