Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/198

Гэта старонка не была вычытаная

„КАК СЯ МША ЧТЕТЬ РИМСКИМ ОБЫЧАЕМЪ МА(Т)ЦЕ БЖІЕЙ“. Рукапіс Маскоўскай Сынод. бібл., № 558. Твор гэты належыць да каталіцкай пісьменнасьці ў крыўскай мове. Гэта ёсьць імша ў чэсьць Маці Божай з тлумачэньнем, што мае гаварыць сьвятар і прыслужнік да імшы. У канцы дададзена:

„то(л)ко тые слова писаны, што капла(н) гласом говорить на мши, што в таемници говори(т) того не(т).

ЛАЦІНСКІЯ МАЛІТВЫ. „Pater noster“, і „Ave Maria“ па лацінску, але кірылаўскімі літарамі і ў перакладзе вэрсэтамі, а такжа „Сымвол веры“. У зборніку Маск. Сынодальнай бібліатэкі № 558. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

„О ПЛАЧИ МАТКИ О СЫНУ“. Рукапіс ХV стаг. ў зборніку Маск. Сынодальнай бібліатэкі, № 367. Гэта ёсьць вельмі папулярны „плач Богародзіцы“ каталіцкай рэдакціі.

„О ОУСТАНИ КРИСТУСОВѢ ИЗ МРТВЫХЪ“. Рукапіс ХV ст. ў зборніку Маскоўскай Сынодальнай бібліатэкі, № 367, б. 407. Падобна папярэднім рукапісам і гэты апошні апрацованы быў для ўжытку каталіком.

„ПОСЛАНЬЯ ТИВЕРЕЮ ЦѢСАРЮ“. Рукапіс ХV ст. ў зборніку Маскоўскай Сынодальнай бібліатэкі, № 367. Па зьместу належыць да апокрыфічнай пісьменнасьці папулярнай на Захадзе сярод каталікоў.

„МУЧЕНІЯ СВ. ГЕОРГІЯ“. Рукапіс ХV ст., знаходзіцца пры „Чэцьі-Мінэі“, 1489 г. Твор гэты належыць да апокрыфічнай літэратуры. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. ІII.

„СЛОВО НА УСПЕНІЕ ПРЕСВ. БОГОРОДИЦЫ“. Рукапіс ХV ст. пры „Чэцьі-Мінэі“, 1489 году. Твор гэты належыць да апокрыфічнай літэратуры. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. ІII.

„СИМЕОНА НОВАГО ТВОРЕНІЯ“. Рукапіс ХV ст., знаходзіўся ў Віленскай Публ. бібл., № 72. Паводле правопісу — крыўскага паходжаньня. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

„КИРИЛЛА ІЕРУСАЛИМСКАГО ОГЛАСИТЕЛЬНЫЯ И ТАИНОВОДСТВЕННЫЯ ПОЎЧЕНІЯ“. Рукапіс ХV ст., Віленскай Публ. бібл., № 70. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ПАТЭРЫКІ АЗБУЧНЫ І ІЕРУЗАЛІМСКІ. Рукапіс ХV ст., Віленскай Пуб. бібл., № 85. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

Патэрыкамі называюцца зборнікі жыцьцёпісаў сьвятых. У іх апавядаецца аб высілках, паложаных хрысьціянскімі сьвятымі, аб цудах, выказаных