Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/199

Гэта старонка не была вычытаная

або дазнаных імі, а такжа аб іх відзежах, пабачаньня якіх яны заслужылі, і, ўрэшце, — проста цікавыя легенды і апавяданьні. Патэрыкі чыталіся зазвычай у царквох пасьля богаслужэньня і ў манастырох за сталом.

„ПОВЧЕНІЕ НА РОЖДЕСТВО ХРИСТОВО И СКАЗАНІЕ О БОГОРОДИЦѢ“. Рукапіс ХV стаг., сабраньня гр. Уварава, № 309. — Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

„СОБРАНІЕ СЛОВЪ ПОУЧИТЕЛЬНЫХЪ“. Рукапіс ХV стаг., у Румянцаўскім музэю, № 406. — Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

АЛЕКСАНДРЫЯ. „СКАЗАНЬЕ КОЛИ ПРИШО(Л) АЛЕКСА(Н)ДРЪ НА ИНДИЙИСКА(ГО) Ц(А)РЯ ПОРА И ПОРАЗИЛЪ ЕГО“. Гэта ёсьць слаўнае ў даўныя часы сярод нашага баярства „сказанье“ сьвецкага характару. З чысленных сьпіскаў Александрыі адзначым пяць.

І. Рукапіс канца ХV ст. (Публ. бібл. Q. ХVІІ. № 257). Мова гэтага адрыўку Александрыі чыстая, з некатарымі царкоўна-славянізмамі.

ІI. Рукапіс бібліатэкі Красінскіх у Варшаве, № 408, ХVІ ст. завірае ў сабе толькі канец Александрыі. Мова сьпіску ўжо царк.-слав. з крыўскімі асобнасьцямі ў словаскладзе і правопісі.

ІIІ. Поўны тэкст крыўскай Александрыі маецца ў скорапісным зборніку ХVІ ст. (Публ. бібл. F. ХVІІ, № 5), ў якім знаходзіцца і „Троя“. Мова гэтага зборніка прыгожая і даволі чыстая. Украінізмы толькі на белягох, больш позным характарам.

ІV. Александрыя ХVІI ст. ў рукапісе М. Публ. бібл., № 2405. Рэдакція гэтага рукапісу надзвычайна зыходзіцца з тэй, якая ў рукапісе Публ, бібл. (F. ХVІІ, № 5).