Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

Апавяданьне канчаецца словамі:

„А так манела(й) царъ Гре(ц)ки вороти(л) ся до Грецѣи з славою а звитежство(м) велики(м). Стоя(л) по(д) троею 10 лѣтъ и 7 м(с)це(в). И такъ конецъ ста(л) ся тро(й)скому па(н)ству. А ахиллѣ(й) онъ бы(л) сынъ царя каяты а индѣ повѣдаю(т) ѳирилета. Омиръ авторъ тои тро(й)скои повѣсти“.

Хоць у пададзенай прыпісцы аўторам „тройской повѣсти“ названы Гомэр, але, як паказалі досьледы гэтага твору, гісторыя яе даволі завілая. Да нас арыгінал гэтай повесьці зайшоў праз сэрбаў і словенцаў.

ЛЁГІКА. Рукапіс ХV ст. Пераховуецца ў Маск. Сынод. бібл., № 943 і ў рукапісе Кіява-Міхайлаўскага манастыра, № 493. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. ІІІ. Рукапіс мае агаловак: „Рѣчи Моисея Египтянина“. Аб сабе аўтор кажа:

„Пытал мя пан единъ премудрый рѣчникъ арапскій о мудрости словесной, нарицаемая логика, абых ему разсказалъ слово странныхъ иже прислухаютъ въ лоицѣ премудрымъ людем, языком коротким, не преволокая, о всѣхъ словесѣхъ странныхъ, нижли збудитъ сердце учениково до премудростей седми и до великихъ книгъ лоичныхъ, иже они суть судно всѣмъ тѣмъ мудростемъ седмимъ“.

Ужо прадмова малазразумела, а яшчэ менш зразумелы тэкст самой лёгікі; гэта залежала ад таго, што прышлося для абстрактых паняцьцяў увясьці многа новатворных слоў, як прыкладам: самость, душевенство, мушенство, всячество, гдіьчество, чтовство, одержитель (субъект), одерженный (абъект), роженая (вывад) і інш.

Аўторам арыгіналу гэтай лёгікі быў Майсей Майманід, які жыў у ХІІ ст. Яго кніга некалькі разоў друкавалася па-жыдоўску і па-лацінску. Наша перапрацоўка зроблена з жыдоўскай мовы ў канцы ХV ст. як відаць з надпісу на Кіява-Міхайлаўскім зборніку 1483 г. пісара Васка.

КРОНІКА МАЛАЛЫ. Гістарычны зборнік ХV стаг. Архіў Міністэрства загранічных спраў у Маскве.

Кроніка антыохійца Іоанна Малалы (VІ ст.) выкладае ўсесьветную гісторыю ад стварэньня сьвету да 563 году. Сярод апавяданьняў аб гістарычных падзеях трапляюцца повесьці напоўгістарычнага, напоўбэлетрыстычнага зьместу, а такжа апокрыфы. З твораў бэлетрыстычнага характару памешчана славэтная Александрыя; а з апокрыфічных — „Слово Аѳанасія Александрійскаго о Мелхиседекѣ“ і „Завѣты двѣнадцати патріархов“.

РАДЗІВІЛАЎСКІ ЛЕТАПІС. Названы гэты летапіс Радзівілаўскім па імю быўшага яе валадара; яна называецца, па мейсцу ранейшага яе перахову і Кенігсбэргскай. Цяпер прыналежыць Расійск. Акадэміі Навук. Пісана ў другой палавіне ХV ст. і багата прыаздоблена рысункамі; сьпісана, праўдападобна, з ілюстраванага-ж арыгіналу. Сам гэты летапіс і яго арыгінал узьніклі, праўдападобна, ў Смаленшчыне. Паводле зьместу разпадаецца на дзьве часьці: 1) Повесць временных лет, якая канчаецца запісам ігумена Сыльвэстра. 2) Суздальскі летапіс ад 1111 да 1206 году. Гэтыя абедзьве яго часьці