Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/205

Гэта старонка не была вычытаная

немаль тожсамны з першымі дзьвема часьцямі Маскоўска-Акадэмічнага летапісу і вельмі блізкі з першымі дзьвема часьцямі Лаўрэнціеўскага, Радзівілаўскі летапіс ведамы па фототыпічнаму выданьню (Общества Любит. Др. писм. СПБ., 1902), а такжа па адрыўках з яго, пададзеных у выданьнях Лаўрэнціеўскага летапісу (А. А. Шахматовъ, „Повѣсть временныхъ лѣтъ“, т. І, LII).

ЛЕТАПІСЫ ВЯЛІКАГА КНЯЗЬСТВА ЛІТОЎСКАГА. Усяго ведама колькі дзесяткаў сьпіскаў гэтых летапісаў; галоўнейшыя з іх перадрукаваны ў ХVII томе „Полного Собранія Русскихъ лѣтописей“. У гэтае выданьне увайшлі такія сьпіскі:

1. Сьпісак Супрасльскі, або Одынцэвіча, які забраны ў пачатку ХІХ ст. з Супрасльскага манастыра, а цяпер пераховуецца ў Петраградзкай Архэолёгічнай Камісіі. Апісаньне зборніка і рэестр маючыхся ў ім артыкулаў маецца ў стацьці А. Шахматова „О Супрасльскомъ спискѣ Западно-русской лѣтописи“ (Лѣтопись занягій Археографической Коммиссіи, т. ХІІІ). Рукапіс быў напісаны ў кастрычніку 7028 (1519) году. Літоўскі летапіс займае ў ей першыя 106 лістоў і складаецца з двох часьцей: першая мае агаловак „Избрание лѣтописанія ізложено въкратце“, памяшча-