Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

ецца на першых 85 лістох; другая „Лѣтописець великыхъ князей Литовьскыхъ — на 85–106 лістох. Першая часьць — гэта выбарка з агульна-рускіх летапісных зборнікаў, але зьмяшчае і артыкулы літоўска-крыўскага паходжаньня; канчаецца 1446 годам. Другая часьць — гэта адрывак з арыгінальнай літоўска- крыўскай кронікі, які пачынаецца вылічаньнем сыноў Гедыміна і канчаецца аповесьцю аб пагоджаньні Ягайлы з Вітаўтам. Напісаны быў гэты сьпісак нейкім Грыгорам Іванавічам для князя Сымона Іванавіча Одынцэвіча.

Гэты сьпісак быў двойчы друкаваны ў лацінскай транскрыпціі, праф. Даніловічам, сьпярша ў „Dziennik’u Wilenski’m“ (1823–1824 г.г.), а пасьля асобнымі адбіткамі с тэй-жа часопісі, пад агалоўкам „Latopisiec Litwy i Kronika Ruska“ (Вільня, 1827).

2. Слуцкі, або Увараўскі сьпісак. Як паказуюць прыпіські датыкаючыя роду слуцкіх князёў, гэты сьпісак знаходзіўся сьпярша ў Слуцку, зкуль праз І. П. Сахарова трапіў у бібліатэку графа Уварова. Зборнік абыймае 107 лістоў, з каторых на 106 лістох памяшчаецца летапіс, які пісаны ў ХV ст. Слуцкі летапіс складаецца з тых-жа двох часьцей, як і Супрасльскі сьпісак, але ў адваротным парадку. Першая часьць Слуцкага сьпіску начынаецца з „Лѣтописца великихъ князей Литовскихъ“; другая дае „Лѣтописець о великомъ князи Московскомъ“.

Гэты сьпісак быў надрукаваны (першая часьць) А. Н. Поповым, пад агалоўкам „Лѣтопись великихъ князей Литовскихъ“. („Ученыя записки ІІ Отд. Имп. Акад. Наукъ“, 1854, кн. І отд. ІІІ). Другая часьць была надрукавана архімандрытам Леанідам ў „Систематическомъ описаніи славяно-россійскихъ рукописёй собранія гр. Уварова“, пад № 1381 (153).

3. Жыровіцкі, або Нікіфараўскі сьпісак. Гэты сьпісак паводле градыціі вывезены з Жыровіцкага манастыра і ад Н. П. Нікіфорова ў 1902 г. перайшоў на ўласнасць Акадэміі Навук (шыфра: 45. 11. 16). Большая часьць рукапісу пісана ў ХV ст., у маючымся экзэмпляры нестае пачатковых і канцавых лістоў. Жыровіцкі сьпісак вельмі падобны да Супрасльскаго сьпіску, канчаецца 1435 годам. Перадрукаваны быў С. А. Белокуровым („Русскія лѣтописи“, Масква, 1897 г., 19–72 б.б.)

4. Акадэмічны сьпісак. Зьмяшчаецца ў зборніку Акадэміі Навук (шыфра: 45. 11. 1.); пісаным ў ХVІ ст. Гэты сьпісак немаль зусім зыходзіцца з вышэйпрыведзеным Жыровіцкім або Нікіфараўскім сьпіскам; канцавыя лісты абарваны.

5. Віленскі сьпісак. Знаходзіцца ў зборніку, які быў у Віленскай Публічнай бібліатэцы. Надрукаваны ў ХVІ томе „Полного Собранія Русскихъ Лѣтописей“ пад назовай „Лѣтопись Авраамки“. Пісаны зборнік не пазьней канца ХV ст. Апісаньне гл. вышэй пад 1492 годам.

6. Румянцаўскі сьпісак. Знаходзіцца ў зборніку Румянцаўскага і Маскоўскага Публічнага музэяў пад № 435. Рукапіс пісаны ў канцы ХVІІ ст. Літоўскі летапіс займае ў зборніку лісты 19–99. Складаецца з чатырох часьцей, злучаных адным агульным агалоўкам: „Зъ кроиники великаго княжства Литовского и Жомоитского“. Першая часьць, пачынаючыся з Нараджэньня