Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

Хрыста канчаецца славамі: „и до сихъ часовъ Подолье за Ляхи зашло и теперъ держатъ“ (л.л. 12–76). Другая часьць пачынаецца з апавяданьня аб паходзе Вітаўта супроць Темиркутлуя, канчаецца ведамасьцю аб прымірэньні Казіміра Ягайлавіча з в. кн. Маскоўскім. Трэцяя часьць вылажана паштогодна, пачынаючы з 7013 (1505) году і абыймае падзеі 7014, 7015, і 7022 г.г. Чацьвертая часьць канчаецца славамі: „Вѣра закону Римского уставлена въ Литвѣ“, мае кароткія летапісныя ведамкі 1331–1567 г. Канчаецца летапіс апавяданьнем аб паходзе кн. Валадзімера Андрэевича супроць Крымскага хана. Надрукаваны гэты сьпісак Вахевічам („Западнорусская лѣтопись по списку Румянцевского музея“, Адэса, 1903 г. асобная адбітка з ХХІV т. „Записокъ Имп. Отд. Общ. ист. и др.“).

7. Сьпісак графоў Красінскіх. Знаходзіцца ў зборніку бібліатэкі графоў Красінскіх у Варшаве, № 408. Рукапіс пісаны у ХVІ ст., летапіс займае ў зборніку л.л. 64–90. Складаецца з двох часьцей: першая (на л.л. 64–72) зыходзіцца з першай часьцю Румянцаўскага сьпіску, але не дапісана і канчаецца параўнаньнем Тройдэня з Антыохам, Ірадам і Нэронам, пасьля чаго ў рукапісе пакінута пустое мейсца. Другая часьць летапісу (л.л. 73–84) мае агаловак: „Зъ кроиники о великихъ князехъ Литовъскыхъ“ і зыходзіцца з другой часьцю сьпіскаў Супрасльскага і Акадэмічнага, а такжа з першай часьцю Увараўскага сьпіску, а паводле стылю зыходзіцца с першай часьцю Румянцаўскага сьпіску. Гэты сьпісак быў перадрукаваны ў агранічаным ліку экзэмпляраў А. Ѳ. Бычковым, пад агалоўкам: „Литовская лѣтопись по списку, находящемуся въ библіотекѣ графа Красинского“ (СПБ. 1893, 41 бал.)

8. Сьпісак Архэолёгічнага Таварыства. Маецца ў дэфэктным зборным рукапісе, які прыналежыць „Русск. Археолог. Общ.“ у Пецярбурзе, № 43. Летапіс у гэтым зборніку займае лісты 43–73 і пісаны характарам ХVІ ст. Тэкст гэтага сьпіска без пачатку і канца, з пропускам у сярэдзіне, зыходзіцца з тэкстам Румянцаўскага сьпіску.

9. Патрыаршы, або Баркулабаўскі[1] сьпісак. Маецца ў зборніку Маскоўскай Сынодальнай (Патрыаршай) бібліатэкі № 790. Пісаны характарам крыўскага (беларускага) пісьма канца ХVІІ ст. У гэтым зборніку, пасьля памешчаных на першых 25 лістох артыкулаў катэхічнага характару, на 26–36 лістох упісаны:

Лѣтописецъ о Руских великихъ князехъ“, вельмі блізкі да тэксту Увараўскага і Супрасльскага сьпіскаў.

На лістох 36–42 маецца: „Сказаніе Саѳона Резанца исписана Рускимъ княземъ похвала“.

На лістох 43–65 памешчана: „Кроиника о великихъ князехъ Литовскихъ“.

На листох 65–67 рад летапісных запісак.

На лістох 67–83 рад артыкулаў не маючых стычнасьці з летапісамі.

На лістох 83–103 адрывак Літоўска-крыўскага летапісу.

  1. Баркулабава — мястэчка ў Магілеўшчыяе, дзе рукапіс быў напісаны.