Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/209

Гэта старонка не была вычытаная

мічным, Віленскім. Часьць ад 6961 году і да канца сьпіску, які абрываецца дзеля утраты апошніх лістоў на 7015 годзе, немаль не мае сабе падобных у пазьнейшых сьпісках нашых летапісаў. Сходны са сьпіскам Быхаўца летапіс быў у Стрыйкоўскага, кроніка якога служыць цэннай дапамогай да адбудаваньня папсаваных і прапушчаных мейсц у сьпіску Быхаўца.

14. Сьпісак Дуброўскага. Гэткую назову носіць сьпісак СПБ. Публічн. бібліатэкі ХVІ ст. (шыфра: F. ІV. 238), які выяўляе сабой асобную адмену 4-га Ноўгародзкага летапісу, прадоўжанага да 1539 году. Зьмяшчае тры адрыўкі, маючыя безпасярэдную датычнасьць ла літоўска-крыўскіх летапісаў. Першы адрывак знаходзім у самым летапісе пад 1341, 1350 і 1377 годамі, дзе чытаем аб літоўскіх князёх, аб Альгердзе і Ульяніі, аб сьмерці Альгерда і наступіўшых пасьля гэтага ў в. кн. Літоўскім падзеях. Другі адрывак зыходны с першым, але вылажаны ў форме зьвязнага апавяданьня, агалоўлены: „Родословіе великихъ князей, Литовскаго княжества начало“. Трэцьці адрывак агалоўлены: „Литовскому роду починокъ“, памешчаны ў канцы зборніка. Першы і другі адрыўкі не маюць аналёгічных сабе ў сьпісках нашых летапісаў; трэцьці адрывак — выпіска з „Лѣтописца великихъ князей Литовскихъ“. (Супр., Увараўск., Красінск. і др.).

15. Ростаўскі сьпісак. Гэтак называецца зборнік Маск. Галоўн. Арх. Мін. Загран. спраў, пачатку ХVІІІ ст., № 20/25, які выяўляе сабой тую асобную адмену 4-га Ноўгародзкага летапісу, які маецца ў сьп. Дуброўскага. У канцы зборніка на лістох 882–885 маецца „Родословіе великихъ князей, Литовскаго княжества начало“, а на лістох 875–882 „Литовскому роду починокъ“.

16. Літоўская мэтрыка, ІІІ том, т. зв. „Libri legatoinum“ (пераховуецца ў Маск. Гал. Арх. Мін. Загр. спраў), месьціць лацінскі пераклад літоўска-крыўскага летапісу, пад агалоўкам „Origio regis Jagyel et Wytnoldi ducum Lithuanie“. Тэкст гэтага артыкулу адпавядае „Лѣтописцу великихь князей Литовскихъ“ і пры гэтым бліжэй за ўсё да рэдакціі сьпіску графоў Красінскіх, хоць мае ўстаўкі рожныя ад апошняга і ад другіх лётапісаў.

17. Рукапіс Петр. Публічнай Бібліатэкі (F. 1. 476), у якой памешчана пасьля „Слова Исаака Сирина“ пахвала Вітаўту (гл. вышэй, пад 1428 г.).

18. Рукапіс Петр. Публічнай Бібліатэкі, Пагодзінскага сабраньня № 1404а, ХVІ ст., на лістох 692–700 месьціць стацьцю „Родство великихъ князей Литовскихъ“. Тэкст гэтага артыкулу зьяўляецца пераробкай тэксту „Литовскому роду починокъ“ (сьпіскі Дубровінскі і Ростаўскі), пры гэтым пачатак мае на мэце зьвязаць род Гедыміна з родам Валадзімера Сьвятаславіча пры помачы атожсамленьня Віда з Воўкам, што зьяўляецца устаўкай выкліканай артыкулам „Начало государей Литовскихъ“ (зраўняй ніжэй Румянцаўскі сьпісак № 348).

19. Рукапіс Акадэміі Навук № 34. 4. 32, ХVІІ ст. Тут памешчана „Родство великихъ князей Литовскихъ“, саўсім зыходны з Пагодзінскім рукапісам № 1404а.

20. Родаводная кніга Румянцаўскага музэю № 348, ХVІ ст., зьмяшчае на лістох 14–22 „Начало государей Литовскихъ“.