Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

21. Родаводная кніга Акадэміі Навук № 17. 15. 19, ХVІ ст., ў ей памешчаны артыкул, адпавядаючы павыжшаму Румянцаўскаму сьпіску № 348.

22. Зборн. Петр. Публічнай Бібліатэкі № 1572, ХVІ ст., зьмяшчае на лістох 121–125 „Родство великихъ князей Литовскихъ“, які артыкул зыходзіцца з Дубровінскім сьпіскам.

23. Родаводная кніга Румянцаўскага музэю № 349, ХVІ ст., зьмяшчае на лістох 54–72 „Предословие о великихъ князехъ Литовскихъ откуду они пошли“.

24. Родаводная кніга Петр. архэографічнай Камісіі, ХVIII ст., № 40. Тут на лістох 119–120 зьмешчана „Родасловіе великихъ князей Литовскихъ“; а на лісьце 121 „Родословецъ великихъ князей Литовскихъ, выписано въ Казани изъ монастырские Преображенские книги, а первому не согласуетъ“; на листох 123–124 „Сказаніе о великомъ князе Витофте“.

25. Родаводная кніга Петр. Публіч. Бібліатэкі ХVII ст. F. IV. 264.

26. Копэнгагенскі зборнік ХVIІ ст. зьмяшчае „Литовскому роду починокъ“ і „Начало государей Литовскихъ“.

Усе гэты летапісы падзяляюцца на дзьве рэдакціі: кароткую і распашыраную. Да тыпу сьпіскаў кароткай рэдакціі належаць: Віленскі, Увараўскі, Нікіфараўскі, Супрасльскі, Акадэмічны, Красінскіх, (Кройники) і Патрыаршы або Баркулабаўскі сьпісак. Да тыпу распашыранай рэдакціі залічаюцца сьпіскі: Рачынскіх, Красінскіх (Лѣтописец), Евреінаўскі, Румянцаўскі, 2 і 4 адрыўкі Патрыаршага (Баркулабаўскага) і нек. іншыя. Найпаўнейшую рэдакцію дае сьпісак Быхаўца.

Сьпіскі кароткай рэдакціі пачынаюцца з апавяданьня аб сынох Гедыміна:

„Оу великого князя Кге(ды)міна Лито(в)уского 7 сынов было. старши(й) Монтиви(л). пото(м) Нарамонтъ. пото(м) Олкгир(д). пото(м) Евноутіи. пото(м) Кестоутіи. пото(м) Коріатъ семыи Любортъ (Віленскі сьпісак)

Далей пералічаюцца гарады, якія каму дасталіся. Пры гэтым паведамляецца, што

„Олкгирд королев о(те)ць, а великого кн(я)зя Вито(в)та о(те)ць Кестутій были у великои м(и)л(ос)ти и в ласце“.

Яны скінулі з віленскага пасаду в. кн. Яўнуту і апавесьцілі вялікім князям Ольгірда. З многіх сваіх сыноў Ольгірд асабліва любіў Ягайлу, а Кестут Вітаўта

„и нарекли при своихъ животе(х) што им быти на свои(х) мѣстѣ(х). на великы(х) княженья(х)“.

Памер Ольгірд і вялікім князям стаў Ягайла. Кестут аднасіўся да яго прыхільна. Але сталіся падзеі, якія выклікалі змаганьне Ягайлы з Кестутам і яго сынам Вітаўтам, у выніку чаго сталася забойства Кестута і уцечка Ві-