Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/212

Гэта старонка не была вычытаная

Хто злучыў усе гэты апавяданьні і злажыў кароткую рэдакцію — нет ведама. Цэнтральная асоба ў гэтай рэдакціі — Вітаўт, яму пасьвячана тут найбольш увагі і с такімі падробнасьцямі, якія маглі быць ведамы і цікавы толькі для яго і яго прыбліжаных.

Украінскі гісторык праф. М. Грушевський думае, што бацькаўшчынай, дзе запачаткаваны былі Літоўска-крыўскія летапісы, быў Смаленск. На гэта бытцам паказуюць ня толькі смаленскія запіскі, але і мяйсцовае смаленскае забарвленьне летапіснага апавяданьня і смаленская крыніца Пахвалы князю Вітаўту („Історія Украіни-Руси“, VІ ч. ІІ, б.б. 356–362). М. Грушевський зьвярнуў такжа увагу на сьляды рытмічнасьці ў пахвале Вітаўту:

Мова кароткай рэдакціі занячышчана царкоўна-славянізмамі, што ў значнай меры можа служыць довадам на тое, што аўторства гэтай рэдакціі летапісу выйшла з рук духоўнай асобы, дзесь каля палавіны ХV ст., бо сьвецкія граматы і акты тых часаў пісаны мовай значна бліжэйшай да народнай.

Абшырная, або распашыраная рэдакція значна рожніцца ад кароткай рэдакціі мовай, якая мяйсцамі саўсім прыбліжаецца да народнай, гэта паказуе, што распашыраная рэдакція гэтых летапісаў паўстала ў кругах сьвецкіх, добра навытараных у афіціяльнай пісьменнасьці вял. кн. Літоўскага. Відаць, скарыстаўшыся старэйшай кароткай редакціяй, кажа праф. Карскі, укладчыкі сабралі рожныя пагудкі, якія хадзілі сярод народу, асабліва паміж знатнымі фаміліямі і родамі, дапоўнілі гэта ўсё ведамкамі з другіх летапісаў (прыкл. Валынскай) і гэткім чынам паўстала пазьнейшая распашыраная рэдакція. Хоць ізноў такі ня выключана адваротная магчымасьць, што паасобныя літоўска-крыўскія гістарычныя пагудкі і запісі з Літоўска-крыўскіх крыніц трапілі ў Валынскую і другія рускія летапісі і што наша рэдація паўстала саўсім незалежна ні ад рускіх летапісаў, ні ад кароткай рэдакціі.

Гэта рэдакція пачынаецца ад нараджэньня Хрыста:

„Сталося есть воплоще(н)е с(ы)на б(о)жьего от с(вя)тго д(у)ха зъ бл(агос)ловеное д(е)вици пр(е)ч(ис)тое м(а)рїи от поча(т)ку сотворенїа всего свѣта. лѣта пя(т)тыся(ч)ного пя(т)сотного два(д)дцать шостого. оно(го) ча(с)у па(н)ство ри(м)ское. было пре(д) цесаре(м) августо(м). котори(й) иже не то(л)ко одному риму. але и всемоу свѣту панова(л)“. (Крас. 227).

Пасьля вылічаюцца рымскія імпэратары да Нэрана, які быў:

„панъ окрутныи а невъставичный власную ма(т)коу свою. ий докторя своего навышьшого своею рукою заби(л) бе(з) каждое причины. о смерть приправилъ“.

Дзеля гэткага яго характару:

„не был нихто певенъ ани бе(з)пече(н) не толко имени. албо скарбовъ але и здоро(въ)я своего“.

Падданыя кідалі сваю маетнасьць і уцякалі ў чужыя краі. Уцёк і рымскі князь па імені Палемон, які быў Нэрану сваяком. Захапіўшы жану і пяцьсот знатных рымлянаў з семьямі іх і многімі людзьмі, яны паехалі на караблёх на захад, шукаючы мейсца для пасяленьня. З імі былі чатыры роды