Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

шляхты: Китаўрасы, Калюмны, Рожи, Урги. Доўга яны плылі і ўрэшце дайшлі усьяў дзе рэка Нёман уліваецца ў „в море окиянъ“. Па гэтай рацэ падняліся да мейсца, дзе ўплывае ў яе Дубіса і тут пасяліліся і размножыліся. Гэты прыходні пабудавалі гарады. Па сьмерці галоўных князёў Кернус пашырыў сваю ўладу да Дзьвіны.

„А в тот ча(с) где Керноу(с) панова(л) на Завілейской сторонѣ лю(ди) тыи его што за Вел(е)ю посели. игрывали на труба(х) дубасны(х). и прозва(л) то(т) Керноу(с) берегъ по вълоску, гдѣ ся лю(ди) его множать литоусъ а труба што на ни(х) играють тоуба, и далъ имя ты(м) люде(м) свои(м) по латыне… литоу(с)туба. то пакъ простые лю(ди) не вмели звати по латыне и почали звати Литва“…

Паходжаньне Літвы ад Рымлян большасьць сучасных гісторыкаў залічае да выдуманых казак, хоць ад ХV і блізка да ХІХ ст. гэтага погляду трымаліся немаль усе польскія і літоўска-крыўскія вучоныя, якія хацелі блізасьцю да Рымлян вывыжшыць сваю націянальнасьць і даць магчымасьць літоўскай шляхце перавысіць польскую шляхту старадаўнасьцю сваіх родаў і гэрбаў. Першыя сьляды гэтай традыціі сустрачаем ужо ў летапісца Пятра Дусбурга (перад 1326 годам), які назову прускай мясцовасьці Ромовэ, выводзіць ад Рыму (Romowe trahens nomen suum a Roma). Першы з гісторыкаў, каторы выказаў ясна погляд аб паходжаньні літвіноў ад рымлянаў, быў Кракаўскі біскуп Ян Длугаш (1415†1480), які будучы выхаваўцам дзяцей в. кн. і караля Казіміра ня раз бавіў у Вільні і быў азнаёмлены з мясцовай гісторыяй і гістарычнымі пагудкамі. Длугаш у сваей „Гісторыі Польшчы“ кажа, што Літвіны — гэта калёнія рымскіх выходцаў, якія прыбылі да берагоў Балтыцкага мора ў часе міжсобных войн Юлія Цэзара з Помпэям. На пацьверджаньне гэтай думкі ён дае два довады: а) падобнасьць веры літвіноў з верай паганскага Рыму; б) тожсамасьць назовы сьвятога месца ў Літвіноў „Ромовэ“ з назовай „Рым“.

Новачасная гісторыя, адкідаючы гэральдычную палеміку, саму істоту легенды лічыць праўдзівай у тым сэнсе, што ў Літву праз Нёман траплялі Скандынаўскія выхадцы, якія, праўдападобна, першыя заснавалі тут дзяржаўнасьць, і, магчыма, як усе заваёўнікі, далі сваю прыходную княжую дынастыю ды вярхі грамадзянства. Палемон-жа і яго паездка з Італіі на берагі Нёмана безумоўна прыдуманы, каб паказаць, што літоўская шляхта ня горш польскай. Асабліва ясна гэта выказана ў сьпіску Быхаўца, дзе паном літоўскім у вусны ўложаны гэткі сказ:

„Lachowie ne była szlachta, ale byli ludy prostyi, ani meli herbow swoich, y welikimi dary toho dochodyli w Czechow…, ale my szalachta staraja Rymskaja, kotoryi predki naszy, z tymi herby swoimi zaszli do tych państw“…

Гэткі погляд пацьвердзіў бытцам і сам рымскі цэсар. Такі стасунак да палякаў пачаў асабліва ярка выказывацца, калі апошнія сталі імкнуцца ўзалежніць Літву. Літоўска-крыўскае грамадзянства ўсімі сіламі старалася абараніць сваю незалежнасьць — і зброяй, і словам; згэтуль і цэнтральная асоба