Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Перад хрышчэньнемся Валадзімер адпусьціў жану сваю Рагнеду і сына Ізяслава назад у Крыўскія землі, але да гэтага часу Рагнеда была ўжо хрысьціянкай, дык мабыць, яна вярнуўшыся ў родную зямлю, і апавесьціла тут хрысьціянства афіціяльнай верай, што прыпадае на 990-ты год[1]. У кождым здарэньні, ў канцы Х стагодзьдзя былі заснаваны біскупствы ў Тураве, Полацку, і Смаленску. Заснаваньне гэтых біскупстваў летапісі прыпісуюць Валадзімеру, што аднак жа трэба прыймаць крытычна.

Славянская граматнасьць. Разам з хрысьціянствам усходнае Славянства атрымала славянскую граматнасьць. Славянскія літары былі ўложаны, а справядлівей грэцкія літары дапасаваны да славянскай мовы двума братамі Кірылам і Міфодзіям, якія былі родам з гораду Солуня ў Македоніі. Славянскія літары былі ўстаноўлены каля 862 году. Поўная абэцэда славянская складалася з 38 літар, з якога ліку 24 былі запазычаны з грэцкага. Злажыўшы абэцэду Кірыл прыступіў да перакладу на стара-баўгарскую мову Евангельля і важнейшых царкоўных кніг. Палуднёвыя славяне—Баўгары, Сэрбы і Мараўцы прынялі хрысьціянства на сто з лішнім гадоў раней (Баўгары каля 865 г., Мараўцы і Сэрбы каля 860-х гадоў), дзеля гэтага да часу прыняцьця хрысьціянства у нас, на сэрба-баўгарскай мове была ўжо даволі багатая рэлігійная літэратура. Літэратура гэта складалася з кніг рэлігійна-маральнага зьместу, як прыкладам: кнігі біблійныя, тлумачэньні айцоў цэркві, літургічныя кнігі, духоўныя песьні, жыцьцёпісы сьвятых, апавяданьні аб хрысьціянскіх мучаніках ў зборніках званых „Чэтьі Мінэі“ і „Патэрыконы“, пропаведзі і навукі. Да гэтай духоўнай літэратуры належалі такжа апокрыфічныя творы, г. зн. — апавяданьні аб старазаконных і новазаконных падзеях і асобах, якія дапаўнялі або зьмянялі апавяданьні біблійныя, а такжа — кнігі забабоннага характару: астролёгічныя і варажбіцкія.

  1. Аб тым, што ў гэты час ня толькі было пашырына у нас хрысьціянства, прынамні ў вярхох грамадзянства, але нават істнавалі ужо манастыры, дае права так думаць Пячатны Летапіс, які передае размову Валадзімера з Рагнедай:
    „Посла (Валадзімер пасьля хрышчэньня) къ женѣ своей Рогнѣдѣ, глаголя сице: азъ убо нынѣ крещенъ есмь, и пріяхь вѣру и законъ Христіанскій, подобаше ми едину жену имѣти, ею же поялъ въ христіанствѣ. Избери убо собѣ отъ вельможъ моихъ его же хощеши, да счетаю тя ему. Она же отвѣщаша рече ему: или ты едннъ хощеши царствіе земное и небесное воспріяти, а мнѣ маловременныхъ сихъ и будущага дати не хощеши. Ты бо отступи отъ идольскія прелести въ сыновленіе Божіе, азь же бывъ царицею, не хощю раба быти земному царю, ни князю но уневѣститися хощю Христови, и въспріиму ангельскій образъ". („Обзоръ Исторіи Бѣлоруссіи съ древнихъ временъ" Ѳ. Турчиновича, СПБ., 1857, дапіска 60).
    Рагнеда памерла мнішкай ў манастыры Заслаўскім пад імем Анастасіі (Карамзін І).