Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

ства ў Польшчы націянальнай царквы. Гэты праэкт падабаўся ня толькі сьвецкім, але і многім з паміж каталіцкага духавенства. Прыкладам, прымас, біскуп Уханскі гатоў быў аддзяліцца ад Рыму і далучыцца да націянальнай царквы, ў якой духавенства мела быць выбарным і замест лаціны ўведзена ў набажэнства польская мова. На грунце змаганьня з упрывільяваным палажэньнем каталіцкага духавенства ў дзяржаве злучаліся Крывічы і Украінцы з Палякамі. З гэтай мэтай назначаліся супольныя публічныя з’езды, на якіх шляхта разам з адпаўшым ад каталіцтва духавенствам разважалі аб справах новай веры, а вярнуўшыся дамоў выганялі каталіцкіх ксяндзоў, а часам і праваслаўных папоў з царквей і манастыроў, якія былі над апекай гэтай-жа шляхты, і садзілі рэформацкае духавенства. Асабліва ўзмаглося збліжэньне з палякамі пасьля апублікаваньня каралём Жыгімонтам-Аўгустам, які і сам быў староннікам рэформы, прывілею аб роўнапраўстве ўсіх вер у межах Рэчыпасполітай. У прывілеі, выданым 17 чэрвеня 1563 году, гаварылася:

Прыймаючы пад увагу, што каталікі, так сама як і праваслаўныя за панаваньня яго продкаў і ў дні панаваньня яго самога (Жыгімонта-Аўгуста) заўсёды выпаўнялі службы свае верна і шчыра, са згоды Дзяржаўнай Рады пастаноўлена, што ад цяпер ўсе павінны карыстацца ў в. кн. Літоўскім аднымі і тымі-ж шляхоцкімі і земскімі правамі і прывілеямі: ня толькі шляхта і баяры, каторыя с патомства знаходзяцца ў паслушнасьці рымскай царкве і якіх продкі атрымалі ад Польшчы гэрбоўныя клейнаты, але і ўсе іншыя асобы хрысьціянскага веравызнаньня, прыналежачыя да шляхты літоўскага і рускага народу, якіх продкі не запазычалі ад Польшчы гэрбаў. Дзеля гэтага, як літвіны так і рускія, якія паходзяць з баярства і вызнаюць хрысьціянскую веру, бяз рожніцы каталікі яны ці праваслаўныя, павінны быць назначаны да выпаўненьня урадаў дзяржаўных, прыдворных і земскіх, кожды па меры сваіх здольнасьцяў і выказаных заслуг перад дзяржавай, і ўжо ніхто ня можа быць аддалены ад урадаў с прычыны рэлігійных хрысьціянскіх сваіх пераконаньняў, як гэта дапускалася раней, на аснове Гарадэльскага акту 1413 г.

Гэты акт аб рэлігійнай толеранціі і шляхоцкай роўнасьці аканчальна зблізіў і зраўняў шляхту крыўскую, украінскую і літоўскую з палякамі, а ініціятыва палякаў у справе рэформаціі паддала нашы вярхі пад духовае кіравецтва апошніх, што становіцца прычынай нябывалага пашырэньня польскіх уплываў.

Людзі з дзяржаўным розумам бачылі ў рэформаціі адзіны спосаб ратаваньня занепадаючай ў орыентаціях думкі аб дзяржаўнай самаістасьці в. кн. Літоўскага. Да такіх тагачасных дзеячоў належаў князь Мікалай Радзівіл Чорны. Будучы староннікам палітычнай незалежнасьці і самаістасьці в. кн. Літоўскага, ён думаў дасягнуць гэтага пры помачы кальвінізму, які павінен быў стацца ў нас пануючай верай. За ім пайшлі яго бліжэйшыя староннікі. Каб прыгатаваць распашырэньне ў краю новага веравызнаньня, якое-бы не цягнула ні да Масквы ні да Польшчы, Радзівіл шчодра кідаў сваё багацьце на падтрыманьне рэформацкай асьветы, ў выніку чаго, па ініціатыве Радзівіла, і пры помачы яго прыхільнікаў, паўстаўюць, — акром сотак ніжэйшых школ, —