Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

нерскае і 5) роскае (на прадмесьці Роса). У Менску было сем брацтваў, акром таго істнавалі брацтвы немаль ва ўсіх большых гарадох.

Пры сільнейшых брацтвах, пад іх апекай, былі пазакладаны школы, ў якіх вучылі грэцкай, лацінскай і кірылаўскай граматнасьці, згэтуль звыклая іх назова: грэка-лаціна-рускія школы. Гэткія школы, пад канец XVI ст. былі адкрыты ў Вільні, Менску, Магілёве, Оршы, Берасьці, Пінску, Бельску, Полацку, Вітабску і Слуцку.

Ініціятыва закладаньня брацтваў і школ выходзіла з Вільні ня толькі на крыўскія, але і на украінскія землі.

Пры гэткім скрыжаваньні рожнародных ідэй і ўплываў працякала нашае грамадзкае жыцьцё XVI ст., жыцьцё, ў аснове якога ізноў такі ня было яснай самаістай, палітычнай мысьлі, ні націянальнага імя, і дзеля гэтага, не глядзя на значны ўздойм культуры, які мы можам прасьлядзіць па пісаных помніках, ён не даў нам ні палітычнага, ні націянальнага адраджэньня. Нашае змаганьне XVI і XVII ст. абаснавала і адрадзіла праваслаўе, змоцніла Маскву, выклікала да жыцьця казацтва, але не дало крыўскаму народу ні націянальнага веравызнаньня, ні дзяржаўнай ідэалёгіі, ні, нават, націянальнага імя. Палітычна наш край і народ фігуруюць усюды як Літва, па веравызнаньню-ж разьбіваецца на некалькі абозаў, безканечна зацятых і воражых сабе: праваслаўных, уніятаў, каталікоў і рожнаверцаў.

Гэты ўнутраны распад давяршаў узрастаючы ўціск шляхтай селянства, асабліва пасьля 1573 году, калі стотысячны сойм, сабраўшыся ў Варшаве і урочыста злажыўшы сабе наўзаем прысягу ад імені трох народаў — Польшчы, Літвы і Русі — аб рэлігійнай толеранціі і роўнасьці, вынес пастанову аб патомным, пераходзячым з бацькі на сына, падданстве селян. Да нездаволенага селянскага элемэнту пачала далучацца беззямельная і малазямельная шляхта, прыгнечанае ніжэйшае духавенства ды ўсякія іншыя нездаволеныя элемэнты. З гэтых элемэнтаў паўстаюць сьпярша „копы“ лесаўчыкоў, г. зн., — людзей, якія крыліся па лясох і адтуль вялі ўнутранную вайну, а пазьней, здушаныя ўнутры краю, утварылі сабе прыпынак ў „дзікіх палёх“ палуднёвай часьці спустошанай татарамі Украіны, дзе выступаюць ужо пад імем казацтва. Прасьледаваньне праваслаўя, пасьля устаноўленьня уніі, прымусіла апошняе зьвярнуцца да казацкай вольніцы, пабуджаючы яе стануць ў абароне веры, што ў свой чарод узмоцніла казацтва і ўчыніла яго грамадзка будуючай сілай.

ЗБОРНІК „ДЗЕСЯТАГЛАЎ" 1502–1507 Г. Невядома дзе знайходзіцца. Напісаны „Матфеем Десятым“ у Вільні і Супрасльскім манастыры. Зьмяшчае ў сабе біблійныя і богаслужэбныя кнігі. — Карскій, „Бѣлоруссы“, т І.

„ПРИВИЛЕЙ ВСИМЪ БОЯРОМЪ И МѢЩАНОМЪ ВИТЕБСКИМЪ" 1503 Г. ЛІПЕНЯ 16.

Самъ Александръ Божію милостію Король.

Чинимъ знаменито симъ нашимъ листомъ, хто на него посмотритъ, або чтучи его услышитъ, нынѣшнимъ и потомъ будучимъ, кому будетъ потребъ, того вѣдати: были намъ, чоломъ вси Кня-