Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ныя богаслужэбныя і царкоўныя кнігі пісаліся па—славянску, але такжа і ўсе арыгінальныя творы, калі яны гаварылі аб рэчах веры і цэркві. У гэтых творах лічылася чамусьці нягожым ужываць народныя звароты. Затое, калі здаралася пісаць што-колечы, ня маючае стычнасьці з царквой, то ў гэткіх творах (граматах, актах) народная крыўская мова прабіваецца з большай сілай.

Дзеля гэтага, чым помнік бліжэйшы да царквы, тым яго мова бліжэй да славяна-баўгарскай і наадварот: чым помнік далей ад царквы, тым яго мова больш блізка да жывой крыўскай мовы. Калі мы возьмем якое-колечы царкоўнае казаньне, прыкл., — што-колечы са „Слоў" Кірыла Тураўскага і зраўняем прыкладам, са смаленскай граматай 1229 г., то гэта рожніца ў мове стане нам зусім яснай: „Слова“ Кірыла Тураўскага напісана царкоўна-баўгарскай мовай, ў якой дзе-недзе трапляюцца крыўскія словы і асобнасьці, тады як смаленская грамата пісана тагочаснай крыўскай, народнай мовай з налётам славянізмаў. Гэты працэс характэрны ня толькі для нашай першапачатнай пісьменнасьці (да XIV ст.), але і для ўсей пазьнейшай пісьменнасьці (да XVIII ст.). Гэта рыса яшчэ ярчэй выступае ў пазьнейшыя часы, прыкладам, ў „Словах" мітрапаліта Грыгора Цамблака і граматах В. Кн. Вітаўта, ці літоўскіх кроніках.

Св. пісаньне. Што тычыцца св. пісаньня, то нашы прадзеды карысталіся доўгі час толькі спадчынай ад Кірыла-Міфодзіеўскіх часаў, перанятай ад Баўгараў. Самаістых перакладаў гэтай пісьменнасьці з гэбрайскіх і грэцкіх арыгіналаў не чуваць да XV ст. Поўны-ж тэкст св. пісаньня зьяўляецца у нас толькі ў пачатках XVI ст. ў перакладзе Фр. Скарыны. Да гэтага часу, калі ў тым кірунку штоколечы і рабілася, то ўсё зводзілася да падноўкі устарэўшых баўгарскіх тэкстаў.

Богаслужэбная пісьменнасьць. Аб гэтай пісьменнасьці можна тое-ж самае сказаць, што і вышэй: богаслужэбнікі старанна перапісываліся, а пазьней перадруковываліся, літара ў літару, з баўгарскіх арыгіналаў, прычым, народнай мовы зусім сьвядома ўнікалі, нават у службах, сваім мясцовым сьвятым. Калі ў гэтыя апошнія службы і пранікаў народны элемэнт, дык толькі дзякуючы няўменьню іх аўтораў выславіцца на чыста баўграскай мове.

Богаслоўска-павучаючая пісьменнасьць. Богаслоўская пісьменнасьць патрэбна была, каб вытлумачыць нованавернутым асновы хрысьціянскай веры, а полемічная, — каб абараніць верных ад пабочных уплываў. І тая і другая пісьменнасьць была ў нас даволі пашырана, але не арыгінальнымі творамі, а пераважна пераніцаванымі з баўгарскага. Тыя-ж арыгінальныя павучаючыя творы, якія ў нас пісаліся мясцовымі ураджэнцамі, знаходзіліся пад вялікім уплывам перакладаў з грэцкай мовы ў баўгарскай пісьменнасьці і грэцкіх арыгіналаў, так што гэта літэратура не магла мець самаістага разьвіцьця: яна немаль да апошніх часаў была прыпадобленьнем да візантыцкага царкоўнага красамоўства.

Полемічная пісьменнасьць. Да XIV ст. полемічная пісьменнасьць была у нас мала пашырана. Тлумачыцца гэта тым, што са старой славянскай верай змагаліся не пераконываньнем а падбоямі, а такжа тым, што паганства