Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/276

Гэта старонка не была вычытаная

Спаскай царквы, 3) Керноўская або Віленская — ў старану Лукішак, 4) Троцкая, дзе цяпер Троцкая вуліца, і 5) Замковая, якая вяла ў ніжні замак, або Крывы горад.

Аб Вільні пачатку ХVІ ст. знаходзім вельмі цікавае апісаньне ў кнізе, выданай у Базэлі на лацінскай мове, пад агалоўкам „De gentium moribus“ Joannis Boemi, Basileae, 1538. У стацьці „Аб Літве і жыцьці літвіноў“ (Lit. III cap. VII p. 81) сказана:

„У Літве гарады рэдкі, сёлы ня людныя; дросных зьвяроў многа, яна багата мёдам і воскам; народ ня ўжывае грошы; віно пье вельмі рэдка; трымае многа статку і дзеля гэтага ў яго ў вялікім ужытку малочная страва. Мова гэтага народу славянская, падобная да польскай. Гэта славянская мова, вельмі пашырана і ёю гавораць многія народы, з якіх некатарыя рымскага закону, як то: Палякі, Далматы, Кроаты і Корніольцы, а другія закону грэцкага, як прыкл.: Баўгары, Мараўцы, і Басьнякі; з іх некаторыя прыслухаюць брэдням Гуса, але многа ёсьць і манахійцаў, нават ёсьць і такія, каторыя яшчэ астаюцца паганамі і чцяць балванаў; апошніх маецца многа і ў Літве.

У Літве галоўны горад Вільня, які абшарам роўны Кракаву, разам з усімі яго слабодамі; дамы не будуюць ўпорадзь, але так, як у вёсцы, паміж гародаў і садоў. У Вільні дзьве сільныя крэпасьці, адна на гарэ (горад) а другая ў нізе (места). У прадмесьцях жывуць татары, на асобна назначаных ім мяйсцох, яны абрабляюць зямлю па-нашаму і такжа займаюцца таргоўляй. Татары гавораць сваёй мовай і вызнаюць веру Магамэта“.

Вільня з ХV ст. была асяродкам крыўскага культурнага жыцьця, а асабліва ў ХVІ ст. разьвіваецца і расьце тут крыўская пісьменнасьць і друкарства.

„ЛИСТЪ МЫТНИКУ ЛУЦКОМУ ШАМАКУ НА МЫТО КІЕВСКОЕ“, выданы вял. кн. Жыгімонтам Казіміравічам ў 1506 г. — „Акты, относ. къ истор. Зап. Россіи“, т. ІІ, б. І.

„ПРИВИЛЕЙ МѢЩАНОМЪ КІЕВСКИМЪ, ВЫЗВОЛЯЮЧИИ ИХЪ ОТЪ ДАВАНЬЯ МЫТА ПО ВСЕМУ ВЕЛИКОМУ КНЯЗЬСТВУ ЛИТОВСКОМУ И ОТЪ ПОДНИМАНЬЯ ПОСЛОВЪ И ГОНЦОВЪ СТАЦЫЕЮ И ПОДВОДАМИ, ВѢЧНЫМИ ЧАСЫ“, 1506 ГОДУ. Надрукаваны ў „Актахъ, относ. къ истор. Зап. Россіи“, т. ІІ, б. 2 і 3.

„ЛИСТЪ ОТЪ ЦАРА ТАТАРСКОГО МЕНДЛИ-КГИРЕЯ ДО ПАНОВЪ РАДЪ В. КН. ЛИТОВСКОГО“, 1506–1507 ГОДУ. Надрукаваны ў ІІ томе, бал. 4, „Акты, относящ. къ истор. Зап. Россіи“, СПБ. 1848.

Пачатак ліста:

Починаю, Господи, у твое имя. Великоѣ Орды великого цара Мендли-Кгиреево слово, правое руки и лѣвоѣ великого улуса темникомъ и тысячникомъ и сотникомъ и десятникомъ, вланомъ, кня-