Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/278

Гэта старонка не была вычытаная

XV і ў ХVІ ст. крымскія татары, якія пачалі пустошыць прыналежачыя да Літоўска-Крыўскай дзяржавы Украінскія землі. У 1482 годзе хан Мэнглі-Гірэй ўзяў Кіяў і спаліў яго. Пад націскам татараў палуднёвыя граніцы Літоўска-Крыўскай дзяржавы, якія пры Вітаўце былі прысунуты да Чорнага мора і да усьцяў Дняпра і Днястра, адступілі на поўнач да рэк: Тясьміны, Сінюхі, Саўранкі і Ягарлыка. Мэнглі-Гірэй быў вернай падпорай Масквы пры змаганьні з Літвой за Казіміра, Александра і Жыгімонта, не глядзя на тое што дабіўся ад іх платы багатых „упамінкаў“ ў ліку да 15 тысяч залатых ў год, ня лічучы дарункаў рожнымі рэчамі. Немаль што год татары пустошылі Кіяўшчыну, Падольшчыну, Валынь, забягаючы часам ў Крыўскія і Літоўскія землі, пад Слуцак, Менск, Горадню і нават пад Вітебск. Хоць наступнік Мэнглі- Гірэя, Махмэт-Гірэй стаўся ворагам Масковіі, але напады татарскія не спыняліся праз усё немаль ХVІ ст. (гл. Любавскій, „Очерк Исторіи Литовско-Русского государства“. Масква 1915 г.)

„ПРИВИЛЕЙ КОРОЛЕВОИ АЛЕНѢ НА ЗАМОКЪ БѢЛСКЪ З МѢСТЫ САРАЖОМЪ И БРАНСКОМЪ, ДО ЖИВОТА ЕѢ МИЛОСТИ“. Выданы ў 1507 годзе. Надрукаваны ў ІІ томе, бал. 6, „Акты, относящ. къ истор. Зап. Россіи“, СПБ. 1848 г.

„А дали есмо еѣ милости тотъ замокъ и съ тыми мѣсты до живота еѣ милости, кромъ одноѣ коморы восковоѣ тамъ въ Бѣлску, до котороѣ жъ коморы купцы намъ воски дають за нашы пѣнязи, къ потребѣ мынцы нашое великого князства Литовского“.

„ЛИСТЪ КНЕГИНИ ПЕТРОВОЙ МЕЗЕЦКОИ, КНЕГИНИ ОПРАНИ, НА ПЯТЬ СЛУЖОБЪ ВЪ СМОЛЕНСКОМЪ ПОВѢТѢ“. Выданы ў 1507 годзе вял. кн. Жыгімонтам. Захаваўся ў Літоўскай Мэтрыцы: кн. VIII б. 141: перадрукаваны ў ІІ томе „Акты, относ. къ истор. Зап. Россіи“, СПБ. 1848, б. 7.

„ЛИСТЪ ОТЪ ПАНОВЪ РАДЪ ДО МИТРОПОЛИТА, АБЫ ВЪ ЧАСЪ ЗАМЯТНИ И НЕБЕСПЕЧЕНСТВА ОТЪ МОСКВЫ НА ЗАМКУ МѢНСКОМЪ ЛЮДЕЙ ПРЫСЯГОЮ УТВЕРДИЛЪ, А САМ ПОТОМЪ ДО ВИЛЬНИ ЕХАЛЪ И ПАНОВЪ ВСИХЪ ПРИСѢГИ СЛУХАЛЪ“. Пісаны панамі Радай вял. кн. Літоўскага ў Вільні ў 1507 г. Мэтрыка Літоўская, пераховываўся ў архіве Святарнага Сыноду ў Пецярбурзе; перадрукаваны ў ІІ томе, бал. 7 і 8. „Акты, относ. къ истор. Зап. Рос“.

„УСТАВА СОЙМУ ВИЛЕНСКОГО, КОТОРЫЙ ЖЪ БЫЛЪ О ГРОМНИЦАХЪ, ЛѢТА БОЖОГО ТЫСЯЧА ПЯТЬСОТНОГО И СЕДЬМОГО“. Мэтрыка Літоўская, кн. VIII, б. 264–266, з архіву Пецярбуругскага сэнату. Перадрукавана ў ІІ томе „Акты, отн. къ ист. Зап. Рос. бб. 8, 9, 10.