Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/296

Гэта старонка не была вычытаная

ўходзяць жыцьцёпісы сьвятых; па-трэцяе, ў іх падаюцца ведамкі аб законных і новазаконных сьвятах і некатарых здарэньнях, меўшых уплыў на долю хрысьціянства; па-чацьвертае, ў Прологах маюцца прыповесьці і анэгдоты з „Патэрыкоў“; па-пятае ў іх бываюць прамовы айцоў царквы, навукі і пахвалы сьвятым і сьвятам. Прологі бываюць кароткія, ў якіх толькі ведамкі аб мучаніках і жыцьцёпісы сьвятых і шырокія, ў якіх тоўпяцца ўсе вышэй азначаныя злемэнты.

ПАХВАЛА КНЯЗЮ АСТРОЖСКАМУ. Знаходзіцца ў Літоўскіх летапісах ў так зв. Кароткім кіяўскім летапісцу. Пахвала складаецца з апавяданьня аб Літоўска-Маскоўскай вайне, перамозе над Маскалямі ў 1513 годзё пад Оршай і пахвалы гэтману літоўскіх войск кн. Астрожскаму. Астрожскага пахвала прыраўнівае да „вялікага цара індыйскага Пора“, да Авія, сына Ровоама „які ваяваў з дзесяцьма каленамі Ізраіля і пабіў сільных людзей за адзін дзень пяцьсот тысяч“. Яго насьледаваў Астрожскі, які пабіў Маскалёў не за цэлы дзень, але ў тры гадзіны восемдесят тысяч і г. д. Пахвала канчаецца слаўленьнем, якое прыпамінае рытмічную будову слова аб палку Ігара:

Великославному господару королю Жикгимонту Казимировичу
буди честь и слава вовѣки —
побѣдившему недруга своего великого князя Василія Московского,
а гетману его хороброму князю Константину Ивановичу Острозскому
дай, Боже, здорове и щасте вперед лепшее:
какъ нынѣ побѣдилъ силу великую московскую,
абы такъ побивалъ силную рать татарскую,
проливаючи кровъ ихъ бесурманскую.

БІБЛІЯ. 1514 Г. Перахов. у Віленскай Публ. бібл., № 51. Зварочвае увагу пасьляслоўе:

„В лѣ(то) (7022)… списаны быша книги сіа в богохранимѣм велико(м) и славно(м) градѣ оу Вильни, въ обители пр(е)ч(ис)тыя б(о)г(о)м(а)т(е)ре и чесного ея оуспеніа… написа же книги сия роукою своею рабъ б(о)жіи Ѳе(до)ръ дьяк митропольи“.

Захаваўся толькі пачатны адрывак, які зьмяшчае пяцікніжжа Маісеява. Мова помніка царкоўна-славянская з даволі чысьленнымі крыўскімі асобнасьцямі.

„ПОТВЕРЖЕНЬЕ КОРОЛЯ И ВЕЛИКОГО КНЯЗЯ Е. М. ЖЫКГИМОНТА НА НѢКОТОРЫИ ЧЛОНКИ АБО АРТИКУЛЫ ЖИДОВСКІИ, КОТОРЫИ ДАНЫ ИМЪ ЗА ВЕЛИКОГО КНЯЗЯ ВИТОВТА И ЗА АЛЕКСАНДРА КОРОЛЯ ЕГО МИЛОСТИ“. 1514 Г. САКАВІКА 21 ДНЯ. Гэты прывілей надрукаваны ў кнізе Дзялынскага „Zbior praw Litewskich“ лацінскімі літарамі з перакладам на лацінскую мову. — „Акты, относящіеся къ исторі Зап. Рос.“, т. ІІ, Спб., 1848 г.