Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

і „цэканьне" (ц мяккое) істнавалі ў поўнай меры ў XV ст., а толькі славянскімі літарамі не перадаваліся на пісьме, г. зн., — што славянская пісьменнасьць умоўна перадавала фонэтыку крыўскай мовы.

Кнігі для жыдоў. Падобна мусульманскім рэлігійным кнігам, былі ў XV ст. перакладзены на дзяржаўную мову В. Кн. Літоўскага, знача крыўскую мову, і рэлігійныя жыдоўскія кнігі. Цікавым помнікам гэтай жыдоўскай літэратуры ёсьць Біблія, якая пераховывалася ў Віленскай Публ. біб., перакладзеная з гэбрайскага і разложаная на аддзельныя чытаньні да ужытку ў сынагогах.