Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/300

Гэта старонка не была вычытаная

І. У пачатку кнігі памешчана Пяцікніжжа Маісеева на 272 лістох. У пяцікніжжы зьмешчана 9 рысункаў: 1) дачка фарабнава выймае Маісея з вады, 2) скрыня закону, 3) жэртвеннік і ахвяра хлеба, 4) сямісьвечнік, 5) аўтар спаляньня жэртваў, 6) Аарон ў першасьвятарскай шаце, 7) негаручы куст, 8) паход жыдоў са скрыньняй закону і 9) Маісей навучаючы народ. Тэкст Пяцікніжжа займае 250, а прадмова да яго 22 лісты. Кождая кніга мае асобную, нумэрацію, азначаную славянскімі літарамі. Усе рысункі рэзаны на дрэве. Закончана Пяцікніжжа гэтымі словамі:

„Доконаны суть пягыя книги Моисеовы, еже Евреи называютъ Ельгадворимъ. а по гречески Девторономосъ. по латыне же секунда лексъ Моиси. по руски пакъ второи закон. Божіею помощію. повелѣніемъ и пильностію ученого мужа въ Лекарскихъ наукахъ доктора Франциска Скорины сполоцка; увеликомъ месте празскомъ, полѣтехъ воплощенія слова Божія спречистое девици Мари тысещнаго пятсотого девять на 10 (1519)“.

У кнізе „Ісход“ Скарына выкладае дзесяць загадаў божых вершам:

Вѣруи въ Бога единого
А не бери надармо имени его.
Помни дни светые светити
Отца и матку чтити.
Не забываи ни едина,
И не дѣлай грѣху блудна.
Не вкради что дружнего
А не даваи сведецтва лжыва.
Не пожедаи жены ближнего,
Ни имѣнія или речи его.

ІІ. Чатыры кнігі царстваў. Тут памешчана дзесяць рэзаных на дрэве рысункаў, якія выабражаюць: 1) Давіда танцуючага і іграючага на арфе перад скрыняй закону і жонку яго Міхаль, якая глядзіць праз вакно, 2) будаваньне храму Саламонавага, 3) чалавую старану гэтага храму, 4) два хэрубімы над скрыняй закону, 5) палац Саламона, 6) два стаўпы перад Саламонавым храмам, 7) купелю ў храме, 8) купелю на падножжы с чатырмя коламі, 9) прыем Саламонам царыцы Саўскай, 10) аблогу Іерузаліму царом Новаходаносарам. У канцы маецца гэткае закончаньне:

„и тако доконаны суть сие четыре книги царствъ, иже пияшут о царехъ Ерусалимскихъ, и о царехъ Самаринскихъ, повелѣніемъ и працею того же ученаго мужа Франциска Скорины, въ лекарскихъ наукахъ доктора у великомъ старомъ мѣстѣ празскомъ под лѣты воплощенія слова Божія тысяща пятсотъ и осмнадесять, мѣсеца Августа дня десятаго. Тиѳеи Харитасъ.

ІІІ. „Книга Екклесіастесъ, или соборникъ премудрого Царя Соломона“. Прадмову да гзтай кнігі Скарына канчае словамі:

„нарицается сия книга соборникъ, понеже не ко единому человѣку въ неи пишетъ, но ко всему собору людей. А не единаго человѣка мысль и коханіе являетъ, но всего собора, того деля зовется сия книга соборникъ“.