Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/309

Гэта старонка не была вычытаная

Да нашых часаў поўнасьцю Біблія Скарыны не дахавалася, дагэтуль адшукана 22 кнігі.

З друкаваных у 1517 годзе: 1) кн. Іова, 2) Прытчаў Саламонавых, 3) Ісуса Сіраха, 4) Руѳь;

З друкаваных у 1518 годзе: 5) Песьні-Песьняў, 6) Еклесіаст 7) кн. прем. Саламона 8–11 царств. 12) Іисуса Навіна;

З друкаваных ў 1519 годзе: 13) кн. Бытія, 14) Исход, 15) Левіт, 16) Чысл, 17) Второзаконія, 18) Судей Ізр., 19) Іудиѳь, 20) Еѳеирь, 21) Плачъ Іереміи, 22) кн. пр. Даніила.

На першай балоне книги „Екклесіаст“ ўнізе маецца гэткі надпіс:

„А тося стало накладомъ Богдана Анкова сына, Радци Виленскаго“.

Біблія Скарыны надрукавана на добрай паперы, прыгожымі стылёвымі літарамі.

„АКАѲЇСТЫ НА ВСЮ НЕДЕЛЮ“. Друк у 8-ку, без азначаньня году і мейсца друку. Кніжыца зьмяшчае 12 акафістаў; лісты без нумэраціі; ў тэксце шмат добрых дрэварытаў. Адзіны экзэмпляр захаваўся ў бібліатэцы Кракаўскай Акадэміі. Судзячы па друку і паперы, асабліва па дрэварытах, Вішнеўскі(„Hist. Polsk. liter“. Кракаў, 1851, т. VIII, бб. 475–476, не без аснаваньня кажа, што кніжыца гэта друкавана ў Празе (1517–1519?). Хоць акафісты памешчаны і ў Псалтыры, але паводле фармату і пасьляслоўя, кніжку гэту, кажа Ундольскі, трэба прыняць за асобнае пражскае выданьне. Пасьля кождага акафіста маецца гэткае пасьляслоўе:

„Докончанъ есть акаѳистъ воскресныи живоносному гробу Господню (ці іншы які) Богу ко чти и людямъ посполитымъ къ набоженству, працею и пилностію Франциска Скорины изъ славнаго града Полоцка“.

„КАНОНИК АБО АКАФИСТНИК“, выданы Ф. Скарынай у 8-ку, без азначаньня мейсца і году, (каля 1525 г.). Зьмешчаны ў ім:

1. Акаѳистъ Пресвятои Богородицѣ, на 24 балонах.