Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

СУПРАСЛЬСКІ РУКАПІС. Да сярэдзіны ХІХ ст. рукапіс гэты пераховываўся ў Супрасльскім манастыры (каля Беластоку), зкуль быў узяты М. Баброўскім. Цяпер 118 лістоў яго знаходзіцца ў Любляне, (Юга-Славія, бібліатэка Копітара); 151 ліст — у бібліатэцы графа Замойскага ў Варшаве; 16 лістоў — у Публічнай Бібліатэцы ў Петраградзе. Агульна вучонымі прызнаецца, што Супрасльскі рукапіс узьнік у канцы Х, або ў пачатках ХІ стагодзьдзя, але пры гэтым некатарыя лічаць, што перапісаны ён са шмат ранейшага яшчэ арыгіналу, які павінен быў сягаць ІХ стагодзьдзя.

Срезневскій ў сваёй працы „Опыт словаря древнерусского языка“ падае шмат слоў, узятых з Супрасльскага рукапісу, якія і цяпер ужываюцца ў Горадзеншчыне, між іншым; — адзіна ў заходнай часьці Горадзеншчыны ужыванае, — слова „судашаць“, „судосіць“ ў значэньні — сустрачаць, сустрэць. Пры гэтым у Супрасльскім рукапісе маюцца асобнасьці крыўскага аканьня, напрыклад: нѣкога (275.23[1]), кога (435.22), коіега (441.20) іега (509.21), всѣкога (487.13).

У некатарых адрыўках гэтага рукапісу маюцца нотныя знакі, паводле якіх пяяліся тэксты.

Пісаны рукапіс на пэргаміне прыгожымі выразнымі літарамі.

Супрасльскі рукапіс складаецца з адрыўку Мінэі-Чецы, г. зн., — зборніка жыцьцёпісаў сьвятых, распаложаных па месяцох і празначаных да чытаньня на кожды дзень, а такжа — з адрыўку „Златыя чепи“, г. зн., казаньняў на вялікі пост. Усяго ў рукапісе: 24 жыцьцёпісы сьвятых, 20 Слоў Яна Златавустага, Слова Епіфанія Кіпрскага і Слова патрыарха Фоція.

Поўны перадрук Супрасльскага рукапісу выдаў Фр. Міклошыч у Вене ў 1851 годзе: „Monument linguae paleoslovenicae e codice Supraslensi.“ Новае выданьне зрабіў С. Сѣверяновѣ: „Супрасльская рукопись, І“ (тэкст) СПБ. 1904 г.

АДРЫВАК СУПРАСЛЬСКАГА ЕВАНГЕЛЬЛЯ Х–ХІ СТ. Гэты адрывак Евангельля, падобна вышэйпрызедзенаму Супрасльскаму Рукапісу вывезены М. Баброўскім ў сярэдзіне ХІХ ст. з Супрасльскага Васільянскага манастыра. У канцы ХІХ і пачатку гэтага стагодзьдзя, да вайны, было больш дзесяці лістоў памянёнага Евангельля ў сабраньні віленскага аматара старасьветчыны Заштаўта, які меў свае сабраньні ў Місіянарскіх мурох. Балонкі рукапісу без аправы, аддзельнымі ня нумараванымі лістамі добрага гладкага пэргаміну, 5¼ на 4¼ вяршка. Заставак на захаваных балонах няма, але пачатныя літары старэнна рысаваны і размаляваны чырвонай, сіняй і зялёнай фарбамі. Пісана зьлітна, буйным „полууставам“ з юсамі, па 14 радкоў на балоне. Выпіска зроблена крыўскім вучоным архэолёгам, Іванам Луцкевічам і мной, ў 1912 годзе.

Мова тэксту:

Бѣху же погане нѣции отъ нихъ иже вступиху абыхусе поклонили въ день славен. сиже бѣ отъ Беөсаиды Галилеискые. и про-

  1. Лічбы паказуюць балоны і радкі ў выданьні Сѣверанова.