Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/321

Гэта старонка не была вычытаная

Друкарская праца Ф. Скарыны мела аграмадны ўплыў на развіцьце друкарства ня толькі ў нас, але ў Масковіі і Украіне, а ласьне праз тое, што Скарына пакінуў пасьля сябе добра навытараных у друкарстве сваіх вучняў.

Каля 1560-х гадоў, не без супрацоўніцтва скарынаўскіх вучняў, пры бліжэйшым удзеле братоў Кавечынскіх, Крышкоўскага і Сымона Буднага паўстае друкарня ў Несьвіжы, якая ўжо ў 1562 годзе выдае катэхізіс.

У Несьвіжы ў гэтым самым часе былі прыгатаваны літары для першай друкарні ў Маскве, яшчэ перад выданьнямі Івана Фёдарава. Сьлед гэтай друкарні захаваўся ў адным так званым анонімным Ёвангельлі, надрукаваным у Маскве каля 1560–62 году, літары якога аднастайны с Несьвіжскімі, сустрачанымі ў выданьнях Сымона Буднага („Книга въ России“, Масква, 1924, ч. І, б. 66–68). Дужа праўдападобна, што памянёнае анонімнае Евангельле, як і пазьнейшы Псалтыр 1564 году, друкаваў „адзін з майстроў Ф. Скарыны, які прыйшоў у Маскву з Вільні“ („Истор. Славян. литерат.“ Пыпін і Спасовіч). Праўда Апостал надрукаваны ўжо іншымі літарамі, якія патвараюць рукапісны полуустаў, але гэта зразумела, калі прыняць пад увагу, што літары першай друкарні „былі знішчаны дзеля забабоннасьці“. Дый і новы шрыфт не памог нашаму піонэру друкарства ў Маскве: і другая друкарня была разгромлена, а друкары ратаваліся уцечкай у крыўскія землі.

Што анонімнае Евангельле было друкавана скарынаўскімі літарамі ў Маскве, упэўняе нас Васіль Цяпінскі, які друкаваў сваё Евангельле ў 1570 годзе, ў прадмове да апошняга ён ссылаецца на „Евангельле Московское недавно друкованое“. Аб залежнасьці маскоўскага друкарства ад нашага сьведчаць сучасьнікі Флетчэр і Поссэвін („Книга въ России“, ч. І, б. 68–69). Зьвязь гэту сукосна сьведчыць такжа і тожсамасьць паперы ў Маскоўскіх і нашых друках.

Петр Мсціславец і Іван Фёдараў уцёкшы з Масквы, ўжо ў 1568 годзе, паявіліся ў Заблудаве, дзе коштам гэтмана Грыгорага Хадкевіча надрукавалі Евангельле. Каля 1570 году Петр Мсціславец выехаў у Вільню, а яго вучань Іван Фёдараў пераехаў аж у Львоў.

У Вільні, каля 1575 г., Петр Мсціславец друкуе некалькі богаслужэбных кніг, для якіх быў вырэзаны спэціяльны шрыфт, каторы служыў прыкладам для пазьнейшых маскоўскіх друкарань.

Каля 1570 году Васіль Цяпінскі друкуе сваё Евангельле літарамі па стылизаціі падобнымі да несьвіжскіх, якія ў свой чарод адтваралі літары скарынаўскай друкарні.

У 1580 годзе Іван Фёдараў, коштам князя Астрожскага, друкуе ў Астрагу кнігі, між іншым Біблію. Як львоўскія выданьні Івана Фёдарава, так і Віленскія Пятра Мсціслаўца маюць у сабе шмат чаго перанятага з друкаў Скарыны. Асабліва Астрожская Біблія перапоўнена ініціяламі і застаўкамі запазычанымі з выданьняў Скарыны, а такжа мае літары з віленскіх друкарань (агаловак тытуловай балоны). Другое выданьне Астрожскай Бібліі, якое было выпушчана ў 1581 годзе (12 жніўня), мае яшчэ больш віленскага шрыфту.