Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/323

Гэта старонка не была вычытаная

то яны акажуцца сходнымі с тымі, якія запраўды вышлі с пад пяра Скарыны. Згэтуль натуральны вывад, што яны, відаць, былі перакладзены Скарынай, які або іх ня сусьціг надрукаваць, або надрукаваў ды яны загінулі (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. III),

Скарына ў кнігах біблійных памесьціў 42 рысункі рытыя на дрэве. Некатарыя з гэтых рысункаў маюць на сабе вязаны подпіс у які стала ўходзіць літара Т (ў Апостале). Пад партрэтам Скарыны вязь выразна мае тры літары: Т. М. З., гэта ёсьць подпіс мастака-рысаўніка які аздабляў скарынаўскія друкі рысункамі. Гэты мастак-рысаўнік, скарынаўскі сучасьнік, дагэтуль невядомы. Адно пэўна што ён, як і Скарына, быў „русін“, на гэта паказуе пераезд яго, разам са Скарынай, с Прагі ў Вільню і яго монаграма зложаная са славянскіх літар. Маецца такжа дапушчэньне, што, часьць рысункаў было зроблена самім Скарынам, прынамні тыя з іх, на якіх красуе гэрб Скарыны — сонца і месяц.

БІБЛІЯ ХVІ СТ., Віленскай Публ. бібліатэкі (№ 47). Дахавалася толькі частка рукапісу: кнігі прарокаў. У прадмове да прароцтва Ісаі маецца гэткая дапіска:

„Предсловие Исаіна пр(о)рчества с ческои Библіи написано“.

Ня выключана што гэта ёсьць пераклад с чэскай Бібліі 1506 г., а можа нават беспасярэдны одпіс с перакладаў Скарыны. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. ІІІ, б. 29).

БІБЛІЯ ХVІ СТ., бібліатэкі Красінскіх у Варшаве. Захаваўся толькі адрывак рукапісу, які завірае кнігу Товіт. Праф. Карскі кажа аб гэтым перакладзе Бібліі: „Трудна рашыць, хто зрабіў гэты пераклад: ён вельмі напамінае спосабы Скарыны ў тых здарэньнях, калі ў яго пад рукамі не было ц.-славянскага перакладу вядомай кнігі.

Мова тэксту гэтай бібліі (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. ІІІ, б. 30):

…Пригодилося единого дне. иже товиѳъ погребалъ тѣла мртвы(х) и оутроудился велми. а прише(д) к домоу по(д)ле стены верже себе опочиноути. и оусноулъ. а в то(м) оуснути. лаина сии рѣ(ч) калъ ластовица горку ему зъ гнѣзда въ очи оупустила. такъже пакы оуснул. и оубо то покушенїе на него бгъ препоустилъ про то што бы боудущи(м) данъ былъ прикла(д) его тръпеливости. яко и с(в)того иова. оубо егда(ж) с(в)тыи иовъ отъ своего детинства бга ся бояше. а приказание его полняше“…

ІКОНЫ СЬВ. САФІІ ПРАМУДРАСЬЦІ БОЖАЙ належаць да сымволістычных ікон; яны пісаліся на сказ Прыповясьцяў Саламонавых: „прамудрасьць стварыла сабе дом і ўмацавала сямі стаўпамі“ — („премудрость созда себѣ храмъ и утверди столповъ седмь“). Пад імем дому разумеецца царква Хрыстова, ўмацаваная на стаўпох — на сямі ўсясьветных саборах. Іконы Сафіі ў кіяўскім, наўгародзкім і др. саборах выабражаюць з’адночаньне царквы нябеснай і зямной, праз уцелаішчаньне прамудрасьці Сьв. Тройцы (упос-