Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/336

Гэта старонка не была вычытаная

20. А особно тыхъ мѣстъ, рачилъ его милость господарь зволити, на жидовъ на всихъ, которыи суть въ великомъ князьствѣ, въ мѣстѣхъ его милости господарскихъ, кромъ…[1] князьскихъ и панскихъ, одно на своѣ жиды, на Троцкіи, на Городенскіи, на Пинскіи, на Берестейскіи, на Кобрынскіи, на Клецкіи, на Луцкіи, на Володимерскіи, на Новгородскіи и на всихъ тежъ иныхъ: которыи гдѣ-кольвекъ будутъ въ мѣстѣхъ господарскихъ мають дати, къ помочи выкупленья имѣней господарскихъ и на заплату служебнымъ, 1000 копъ грошей. А они мають, кождый зъ нихъ, сами на себе тыи пѣнязи розложити, якъ вѣдаючи, водлѣ можности кождого, и на Великъ день мають до господаря его милости принести тую тысячу копъ грошей“.

СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯЗЬСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 Г. перадрукаваны ў „Временнику Московск. Общ. Ист. и Др. Россійскихъ" (кн. 18, Масква, 1854) пад агалоўкам:

„Права писаные Старого Статуту и даные великому княжеству Литовскому, Рускому, Жомойтскому, презъ наяснеишого Пана Жикгимонта з Божее милости короля Польского, великого князя Литовского Руского Пруского Жомоицкого и иныхъ многихъ“.

Статут 1529 году захаваўся ў некалькіх адзінцох з якіх толькі ў ХІХ ст. былі зроблены перадрукі. Вышэй згаданы перадрук „Московск. Общ. Истор. и Древн. Росс.“ быў зроблены з рукапісу ХVII ст., які належаў Віленскай Акадэміі. У 1841 г. Статут 1529 г. перадрукаваны ў Пазнані Дзялынскім у кнізе „Zbiòr praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529“.

Выданьне першага зборніка, пісанага і абавязуючага для ўсіх права, было так важнай падзеяй у жыцьці в. кн. Літоўскага, што летапісцы занясьлі гэтае здарэньне ў летапісы:

„Того-ж року (1529) въ Краковъ корунованіе и права писаные даны всей земли великого князьства Литовского и Руского и Жемоитцкого на светыи Михаилъ отъ короля Жыкгимонта старого“.

На віленскім сойме 1522 году в. кн. Жыгімонт апавесьціў: дзеля таго, што ў Літве да гэтага часу няма пісаных правоў і суд адбываецца паводле старасьвецкіх звычаяў і самаволі судзьдзяў, с прычыны чаго бываюць частыя нарэканьні, то абавязкова трэба выдаць для ўсіх адзін агульны статут, каб спыніць жалабы і ўсякія непарадкі. Сойм згодзіўся; Статут быў напісаны і ў 1529 годзе зацьверджаны каралём, а с першага студзеня 1530 году увайшоў у практыку.

  1. Ў арыгінале недапіска.