Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

сиху и рекуце. гди хощмо видѣти іса. приде пилипп и рече се Андрею. Андрей пакы и пилиппъ рекоста іесусу. Іесусъ отвѣце има река+приде година атъ ославися сын чловѣчь. вѣру вѣру правю вамъ. ачь зьрно житно падша въ землю не умрло буде. само се останеть. ачь ли буде умрьло многа плод принесе+кто люби душу свою прѣда ю, и кто ненавиди душе свое въ семъ свѣтѣ. въ животъ вѣченъ стрѣже ю.

"О ПОСТАВЛЕНИИ ТУРОВСКОЕ ЕПИСКОПИИ". Гэта ёсьць статут, дадзены Тураўскай біскупіі кн. Валадзімерам у 1005 годзе. Захаваўся ў пазьнейшым сьпіску ў Кіява-Пячэрскім Патэрыку, рэдакціі архімандрыта Трызны (1647–1656). Рукапіс Троіцкай Лаўрскай бібліатэкі № 714, бб. 73, 74. Аб часе устаноўленьня біскупіі сказана:

„третие богомолие епископию постави(х) въ Туровѣ въ лѣто 6513 (!) и придахъ къ ней городы съ погосты въ послушаніе и священіе, и благословеніе держати себѣ Туровской епископіи: Пинскъ, Новгородъ, Городенъ, Берестье, Волковыескъ, Здитовъ, Неблестескъ, Дубровица, Высочко, Случескъ, Копысь, Ляховъ, Городокъ, Смѣдяне, и поставихъ первого епискупа Өому, и придахъ села, винограды, земли бортныя, волости со всѣми придатки… Святому Спасу и Святѣй Богородицѣ.“

У цяперашні час ведамы біскупы Тураўскія: 1) Симеон, 2) Ігнат, 3) Якім і 4) Георгій, — упамінаныя ў „Слове аб Мартыне мнісе Тураўскім“, як наступаўшыя адзін па другім. Аб Якіме ведама з летапісаў, што ён быў пастаўлены ў 1144 годзе, і, часова ці назаўсёды, ськінуты ў 1146 годзе. Пасьля 5-м біскупам быў сьв. Кірыла, ведамы пісьменнік, 6 — Лаўрын, які ўпамінаецца ў летапісах пад 1182 годам. У пазьнейшых каталёгах („Историко-статистическое описаніе Туровской епархіи, составленое ректоромъ Минской духовной Семинаріи, архимандритомъ Николаем“, СПБ., 1864) рад Тураўскіх біскупаў крыху прадоўжаны: Симеон, Ігнат, Якім І-шы, Георгій, Кірыла І-шы (ад 1114 да 1120 г.), Якім II-гі (ад 1144), Іоан (ад 1146 г.), Кірыл ІІ-гі (пісьменнік), Лаўрын.

Гл. Ундоскій „Іосифъ Тризна, Редакторъ Патерика Печерского“. Е. Голубинскій „Истор. Рус. церкви“. Москва, 1880, бб. 560, 561.

ТУРАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЬЛЕ ХІ СТ. Адкрыта ў Тураве Гразновым, які знайшоў яго ў скрынцы з вугалямі ў 1860-х гадох і перадаў ў Віленскую Публічную бібліатэку. Пісана на крэпкім гладжаным пэргаміне. Фармат 5×4 вяршка. Агалоўкі і пачатныя літары маляваны сіняй, зялёнай і чырвонай фарбамі. Захаваўся толькі адрывак яго — 20 балонак.

Гэтае Евангельле належыць да тыпу Евангельляў, званых па грэцку „aprakos“, г. зн., — нядзельныя Евангельлі, распаложаныя ў парадку царкоўнага чытаньня на ўвесь год. Такім чынам, Тураўскае Евангельле ня толькі сучаснае Астраміраўскаму, але зьяўляецца таго-ж самага тыпу богаслужэбнікам.