Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/343

Гэта старонка не была вычытаная

ного звычаю и декрету продка нашого, заховуючи одъ даванья того чопового вольными чинимъ. А ижъ тежъ суть межи ними нѣкоторые непослушные въ братствѣ, тогды они на таковыхъ вси спольные межи собою зостановили: Если бы хто зъ братьи уписное, для яное кольвекъ потребы будучи обосланымъ очевисто одъ старостъ рочныхъ, до братства не прибылъ, повиненъ будетъ таковый вины дать въ братствѣ фунтъ воску за кождый разъ выступу своего, который воскъ оборочанъ будетъ до церкви на свѣчи. И на то есьмо помененымъ подданымъ нашимъ, мѣщаномъ Виленскимъ, братства кушнерского, людемъ закону греческого, дали сесь нашъ листъ зъ подписомъ руки нашое господарское, до которого на твердость и печать нашу привѣсити есьмо казали. Писанъ у Варшаве, на соймѣ вальномъ, лѣта Божого нароженья тысеча пятьсотъ деветьдесятого, мѣсеца Апрѣля чотырнадцотого дня. У того привилею печать привѣсистая великого князства Литовского и подписъ руки его королевское милости тыми словы: Sigismundus rex, и подписъ руки писара его королtв. милости тыми словы: Ярошъ Воловичъ, писаръ. А по вписанью до книгъ мѣстскихъ радецкихъ Виленскихъ тожъ привилей самъ оригиналъ братству пререченому кушнерскому есть отданъ“.

Пачатку крыўскіх брацтваў трэба шукаць ў дахрысьціянскай мінуўшчыне, калі словам „брацтва“ абазначалася немаль кождая сувязь ці супалка. Першую запісаную зьменку аб брацтвах на ўсходнай славяншчыне пачэрпаем такжа с падзей на крыўскіх землях. Пад 1159 годам апавядаецца ў летапісах, як палачане запрашалі свайго князя Расьціслава на братчыну да Прачысьценскай царквы, на Пятроў дзень.

У актах віленскага магістрату захавалася зьменка аб істнаваньні ў Вільні кушнерскага брацтва ў 1458 годзе.

Магчыма, што найдаўнейшыя брацтвы былі утвораны купецкімі аб’яднаньнямі. Прынамні гісторыя Смаленска паказуе нам на сьціслую сувязь купецтва і Богародзіцкай царквы ў Смаленску, а ў гісторыі Полацка на гэткую самую сувязь купецтва і полацкай сьв. Сафіі. Як у Богародзіцкай царкве ў Смаленску, так і Сафійскай у Полацку пераховуюцца вывераныя вагі і меры, пераховуюцца даражэйшыя тавары, словам, купецкае аб’яднаньне сьцісла зьвязана с царквой, так сама як і ўсе пазьней вядомыя нам брацтвы.

Рэмесьленныя аб’яднаньні ішлі тропам аб’яднаньняў купецкіх ў справе абароны профэсіянальных інтэрасаў і падняцьця матэрьяльнай засобнасьці сваіх сяброў: яны злучаліся ў брацтвы каб супольным старэньнем і капіталам дабываць сырыя матэрьялы і збываць гатовыя вырабы і задаваляць маральна дабрачынныя патрэбы сваей грамады. У прывелеі, дадзеным Жыгімонтам-Аўгустам у 1565 годзе кушнерскаму брацтву, гаворыцца аб тым, што віленскія кушняры мелі свае ўласныя склады тавараў („склады ихъ братские“), свой ўласны брацкі дом, і, мабыць, ўласныя брацкія варштаты. Нашы брацтвы былі самабытнай формай профэсіянальных аб’яднаньняў, якія разьвіваліся паралельна з Заходна-эўропэйскімі цэхамі. Што гэта так, відаць с таго, што вялікія князі і самі рэмесьнікі брацтвы свае не адрожнівалі ад цэхаў. У прывілеі кушнерскага брацтва 1538 году ясна праводзіцца гэта паралеля, там сказана, што кушняры просяць зацьвердзіць іх брацтва „прикладомъ иншихъ цеховъ“.