Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/344

Гэта старонка не была вычытаная

Гэтае зьмешываньне брацтваў і цэхаў, паказуе на іх кроўную блізасьць; і запраўды многія з нашых рэмесьленных брацтваў у пазьнейшыя часы прыбіраюць назовы цэхаў. У кождым здарэньні ў цэхах мы бачым далейшае разьвіцьце брацкай рэмесьленнай арганізаціі, якая захавала нам у сваіх статутах істоту стараветных брацтваў. Падобна брацтвам, пазьнейшыя цэхі складаліся з вучняў „хлопцевъ“, і таварышоў, якія дзяліліся на старшых і малодшых. На чале арганізаціі стаялі: выбарныя старшыні, шафар (скарбнік) і пісар.

На вучняў „хлопцевъ“ прыймалі толькі асоб хрысьціянскага веравызнаньня, галоўна дзяцей мяйсцовых мяшчанаў і мяшчанаў другіх гарадоў сваей зямлі. Ад „хлопца“ вымагалася каб ён быў вольны, г. зн. ня быў у чыім падданстве. Селянскія дзеці прыймаліся толькі тады, калі яны мелі пасьведчаньне аб звальненьні іх с падданства. Вучні павінны былі мець 11–12 гадоў, а ў цэху мурнікаў нават 18–20 гадоў. Майстар, прыйняўшы вучня, 2–6 тыдняў трымаў яго на спробу, і калі вучань быў годны да навукі — прадстаўляў яго агульнаму сабраньню майстроў і запісываў у вучнёўскі рэестр. Навука трывала ад 3 да 6-ці гадоў. Вучань абавязан быў выпаўняць усе загады майстра і выслужыць да канца паложаны час: у адваротным здарэньні ён траціў свае вучнёўскія годы. У часе навукі вучань ня мог мець сваей прыватнай работы „бонды“. Адбыўшы навуку вучань павінен ўкупіцца ў брацтва вядомай сумай грошы.

Калі вучань канчаў вучэньне і хацеў стацца таварышом, то майстар павінен быў прадставіць яго агульнаму сабраньню брацтва і даць аб ім добрае пасьведчаньне. Калі сабраньне прыймала новага гаварыша, то ен аплачываў паложаную складку ў брацкі скарб і частаваў таварышоў вячэрай. Пасьля гэтага яму назначалі майстра ў якога ён павінен быў працаваць. Пры гэтым самавольна пакідаць працу ў майстра забаранялася пад страхам грашовай кары і утраты таварыскіх гадоў службы. Час таварыскай службы працягаўся ад 2-х да 4-х гадоў, пры гэтым у некатарых брацтвах і цэхах таварышам забарона было жаніцца. Плата таварышу назначалася гадавая, акром таго, паштучная даплата. Час працы пачынаўся ад 3–4 гадзіны раніцы да 7–9-й гадзіны вечара; на абед і адпачынак давалася дзьве гадзіны. Ад таварыша вымагана была безумоўная паслухмянасьць майстру. Але майстар ня мог сваей уладай караць таварыша за праступкі і псуцьцё работы; судзіла і карала сабрарьне брацтва. Таварышы былі поўнапраўнымі сябрамі брацкіх сабраньняў, і, акром таго, мелі свае асобныя таварыскія сабраньні і грашовую скрынку „скарбнічку“, з якой выдаткавалі выключна на свае таварыскія патрэбы.

Адбыўшы таварыскую службу таварыш, каб дасьцігнуць высокага тытулу майстра, павінен быў адбыць вандроўку ў чужыя гарады, якія рэкомандаваліся брацтвам. Час на вандроўку назначаўся ад паўтара году да трох гадоў. Калі хто з назначанай яму вандроўкі вяртаўся раней на 12 тыдняў, то траціў сваю вандроўку.

Вярнуўшыся з вандроўкі таварыш павінен быў праслужыць у сваім таварыскім стане яшчэ адзін год і 6 тыдняў, пасьля чаго яму надавалі тытул малодшага майстра, або проста „малодшага“. Малодшы павінен быў выпаў-