Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/345

Гэта старонка не была вычытаная

няць службу пры кіравецтве брацтва: апавяшчаць сяброў аб сабраньнях, прывазіць на сабраньне брацкую скрыню са скарбам, пілнаваць парадку на сабраньнях, выконываць пастановы брацтва.

Калі „малодшы“ хацеў стацца майстрам — ён павінен быў зьвярнуцца да свайго старшага і ўважліва папрасіць яго каб той склікаў агульнае брацкае сабраньне. Выслухаўшы просьбу „малодшага“, „старшы“ даваў яму 4 тыдні часу на абмяркаваньне чыненага ім кроку. Калі агульнае сабраньне пазваляла „малодшаму“ старацца набыць сабе тытул майстра, то адначасова назначала яму зрабіць пробную работу „штуку“. „Штуку“ зазвычай назначалі кандыдату трудную і дзеля гэтага на яе выконаньне давалі часу ад чверці да паўтара году. Ад майстроўскіх сыноў і „малодшых“, якія жаніліся з дачкамі майстроў, вымагана было толькі палавіна пробнай работы. Калі пробная „штука“ была зроблена і прызнана агульным сабраньнем майстроў, то кандытат павінен быў укупіцца акрэсьленай сумай грошы ў стан майстроў; грошы ішлі ў брацкі скарб. Стаўшыся майстрам рэмесьнік меў права закладаць свой ўласны варштат, прыймаць вучняў у навуку і таварышоў на работу, мог быць абіраны на ўсякія брацкія урады і мястовае самаўрадаваньне.

Выбраны ў старшыны братчык павінен быў злажыць прысягу ў магістраце на вернасьць гарадзкому праву і брацкаму статуту. Выбраныя старшыны складалі раду брацтва, якая кіравала ўсімі справамі брацтва.

Шафар (скарбнік) выбіраўся, так сама як і старшына, агульным сабраньнем, з ліку заслужаных братчыкаў. Абавязкам шафара было пераховываць адзін с трох ключоў (два з якіх былі ў брацкіх старшын) ад брацкага скарбу, і, па пастанове рады, выдаткаваць і прыймаць брацкія грошы.

Пісар запісываў у кнігі пастановы брацтва: вёў рэестры вучняў, таварышоў, майстраў і старшын.

ЕВАНГЕЛЬЛЕ 1539 Г. (у бібл. „Московского Общества исторіи и древн. Россійских“).

„Написано и справлено накладомъ князя Юрья Семеновича Слуцкого, Пречистьскимъ Копылскимъ Василіемъ, в монастыри Николы на Морочи“.

„ПОУЧЕНІЯ ИЗБРАННА“. Рукапіс пісаны ў ХVІ ст. па загаду Слуцкага князя Юрыя Сымонавіча Олельковіча дзяком

„Іустином Яцковичем Чечеранином“.

Цяпер гэты рукапіс знаходзіцца ў бібліатэцы Кіяўскай духоўнай акадэміі. (П. Н. Батюшковъ. „Волынь“ СПБ. 1888, б. 113).

„МИНЕЯ СЛУЖЕБНАЯ“, месяцы сакавік і красавік, 1539 г. Перах. у Маскоўскай Публ. бібл. і Румянцаўскім музэі. „Списана в граде в Слоуцкоу“. Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І.

ЕВАНГЕЛЬЛЕ ПАЧАТКУ ХVІ СТ. Рукапіс ў ліст, мова царкоўна-баўгарская с крыўскімі асобнасьцямі ў тэксьце. Паходзіць з Новагорадчыны,